Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Леніна, 35.
Гісторыя
Мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1823 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў адабраны ў вернікаў і выкарыстоўваўся як кіназала, да якой была дабудавана пляцоўка для танцаў.
Казімір Свёнтэк разам з вернікамі прадпрымаў намаганні, каб вярнуць святыню, але па прычыне высокіх коштаў, выстаўленых Міністэрствам культуры, справа не была вырашана.
Будынак быў выкуплены бізнесмэнам з Баранавічаў і стаяў 5 гадоў у заняпадзе. У 2018 годзе дыяцэзія выкупіла будынак у Івацэвіцкага райвыканкама і распачала працы па яго аднаўленні У адноўленым касцёле ў Целяханах адбудзецца першая пасля 80-гадовага перапынку Імша.
14 верасня 2019 года біскуп Антоні Дзям’янка цэлебраваў першую імшу ў адноўленым касцёлеБіскуп Антоні Дзям’янка цэлебраваў першую Імшу ў адноўленым касцёле ў Целяханах.
Пробашчы кс. Тадэвуш Шэшка
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:Целяханы Катэгорыя:Касцёлы Івацэвіцкага раёна