Канарскі еўрапейскі ўніверсітэт () — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ла-Оратава на востраве Тэнэрыфэ (Канарскія астравы).

Універсітэт пачаў дзейнасць у 2012 годзе, прапаноўваючы: пяць праграм бакалаўрыяту (менеджмент і стварэнне бізнесу; маркетынг і камерцыйны менеджмент; міжнародны менеджмент турыстычных і забаўляльных кампаній; рэкламныя камунікацыі; асновы архітэктуры) і тры праграмы магістратуры (дзелавое адміністраванне; аднаўляльныя крыніцы энергіі; надзвычайныя сітуацыі, хуткая і неадкладная дапамога).

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Іспаніі Катэгорыя:Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (правінцыя)