Але́ксініцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Алексінічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сідорніцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Алексініцкага сельсавета 20 населеных пунктаў. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Какоўчынскага (3 населеныя пункты ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Бяленева»: вёскі Аўсеева, Мацкова і Папіна) і Студзёнкаўскага (17 населеных пунктаў: вёскі Адамава, Алексінічы, Алёхнава, Барок, Заслонаўка, Застадолле, Зямковічы, Каменка, Кімейка, Курэйшына, Леснікова, Луг, Папінка, Тур’ева, Утрылава, Шынкава і Шыпы) сельсаветаўРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Сенненскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе