Ян Мінсэ Маленар (, , Харлем — , там жа) — галандскі жывапісец і графік эпохі барока.

Жыццё і творчасць Мастацкую адукацыю Ян Маленар атрымаў у майстэрні Франса Халса. Большую частку свайго жыцця мастак жыў і працаваў у Харлеме. У 1648 годзе ён пераязджае ў Амстэрдам, дзе прытуліў у сябе ў доме жывапісца Яна Лівенса Старэйшага. У творчых адносінах знаходзіўся пад уплывам мастачкі Юдыт Лейстэр, з якой у 1636 годзе пабраўся шлюбам. Ян і Юдыт мелі пецярых дзяцей.

Я. Маленар пісаў пераважна жанравыя палотны са сцэнкамі з вясковага і сялянскага жыцця, у якіх адчуваецца ўплыў Ф. Халса і Ю. Лейстэр, асабліва ў каляровай гаме. Акрамя гэтага, мастак пісаў таксама партрэты, алегарычныя палотны, сямейныя і музычныя сцэнкі. Творчасць Я. Маленара аказала ўплыў на працы Хармэна Халса.

Абодва браты Я. Маленара — Барталамей Маленар (пам. 1650 у Харлеме) і Клас Маленар (пам. 1676 у Харлеме) таксама былі мастакамі.

Палотны Яна Маленара можна ўбачыць у найбуйнейшых музеях Амстэрдама, Гаагі, Лондана, Берліна, Франкфурта-на-Майне, Будапешта, Вены, Ротэрдама і інш.

Катэгорыя:Графікі Нідэрландаў Катэгорыя:Мастакі-жанрысты Нідэрландаў Катэгорыя:Мастакі барока