Мікалай Мікалаевіч Сідарэ́нка (; — ) — рускі савецкі паэт і перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў Курску. Скончыў факультэт суднавай механікі Маскоўскага механіка-электратэхнічнага інстытута імя М. В. Ламаносава ў 1931 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Прызваны на службу 27 ліпеня 1941 года, на Ціхаакіянскі флотМузейный комплекс «Дорога памяти» . Прымаў удзел у баявых дзеяннях у складзе ў Волжскай і Дняпроўскай ваенных флатылій. Працаваў у рэдакцыях газет «Боевая Вахта» Ціхаакіянскага флоту, «Красный Днепровец» Дняпроўскай флатыліі. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе працаваў у Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў МасквеСИДОРЕНКО, Николай Николаевич // Курская энциклопедия .
Творчасць Друкавацца пачаў з сярэдзіны 1920-х гадоў (у 1925 годзе). Аўтар лірычных твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі, зборнікаў «Салют» (1926), «Вершы на вахце» (1942) «Незабыўнае» (1959), «Завеі і лебедзі» (1970), «Трыліснік» (1980) і інш. Пераклаў на рускую мову вершы і паэму «Курган» Янкі Купалы, таксама вершы А. Куляшова, С. Грахоўскага, К. Кірэенкі, А. Пысіна.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура
Спасылкі Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Музейный комплекс «Дорога памяти» СИДОРЕНКО, Николай Николаевич // Курская энциклопедия
Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову