Бе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Полымя.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Беліца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў саўгас «Полымя», 16 ліпеня 1954 года — у вёску Старая БеліцаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Латыгальскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Апечкі, Воўсішча, Каралі, Рулёўшчына, Рэчкі, Станюкі і Чараўкі), у склад Раснянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Заполле, Краснае Сяло, Лапатнікі і Нярэйша)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Беліцкага сельсавета 25 населеных пунктаў. 30 студзеня 1976 года скасавана вёска ДаргейкіРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Раснянскага сельсавета вернуты вёскі Заполле, Краснае Сяло, Лапатнікі і НярэйшаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ульянавіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў у межах былога калгасу «Ленінскі шлях»: вёскі Асінаўка, Гарнакі, Горы, Дубнякі, Латыгаль, Леснікі, Сіманаўка і Шалухі)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 31 кастрычніка 2012 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок ПолымяРешение Сенненского районного Совета депутатов от 31 октября 2012 г. № 155 О переносе административного центра Белицкого сельсовета в агрогородок Пламя . 14 мая 2022 года скасаваны вёскі Бурбін, Дубнякі і РэчкіРешение Сенненского районного Совета депутатов от 14 мая 2022 г. № 224 Об упразднении сельских населенных пунктов Сенненского района.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1529 чалавек, з іх 95,7 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1009 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе