Верхняя Рыта — рака ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Маларыта (басейн Віслы).

Гідраграфія Даўжыня 24,5 км. Пачынаецца з возера Крымна (Украіна), у межах Маларыцкага раёна выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйнай сістэмы «Вір» і крыніца арашэння. Асноўны сцёк накіраваны ў Маларыту, пры неабходнасці частку сцёку накіроўваюць у раку Рыта, якая мае самастойны вадацёк. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Басейн Буга Катэгорыя:Рэкі Маларыцкага раёна