Во́лка — рака ў Дзяржынскім і Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сула (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰. Пачынаецца каля вёскі Андрыеўшчына Дзяржынскага раёна, упадае ў Сулу каля вёскі Наваселле. Ад вытоку на працягу 11 км каналізаваная. Каля вёскі Паланевічы на рацэ створана сажалка. Асноўны прыток — Ліванка (злева).
Каля ракі вёскі Андрыеўшчына, Паланевічы, Сосенка, Камейшы, Ражанка, Татаршчына, Даўнаршчына, Ждановічы.
Літаратура
Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области. Описание истоков рек в Минской области.
Катэгорыя:Рэкі Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сулы (прыток Нёмана)