22 чэрвеня 2019 года амхарскія нацыяналістычна настроеныя сілавікі паспрабавалі здзейсніць гвалтоўны захоп улады ў эфіопскім штаце Амхара. Падзеі разгортваліся ў рэгіянальнай сталіцы Бахр-Дар, дзе падчас путчу загінулі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку лідар змоўшчыкаў, прэзідэнт штата і члены Генеральнага штаба Узброеных Сіл Эфіопіі. Перадгісторыя У сваёй гісторыі Эфіопія перажыла мноства міжэтнічных канфліктаў. Пасля грамадзянскай вайны 1974—1991 гг. у краіне ўсталявалася сістэма «этнічнага федэралізму». Дзяржаву падзялілі на штаты (таксама называюцца рэгіёнамі), у кожным дамінавала свая народнасць. Адным з такіх штатаў быў Амхара, дзе пражывае аднайменная этнічная група.
Кіруючы блок «Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфіопскіх народаў» і рэгіянальная партыя «Дэмакратычная партыя Амхара» праводзілі палітыку, якая не падабалася значнай часткі этнічных амхара. У прыватнасці, яны перадалі амхарскія зоны Валькаіт і Рая Азэбо рэгіёну Тыграй. Палітычныя эліты народнасці рабілі стаўку на шматкультурны панэфіопскі нацыяналізм і адпрэчвалі этнічную самаідэнтыфікацыю на карысць чыста эфіопскай шматэтнічнай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Як следства, у 2005 годзе вялікая частка рэгіёну прагаласавала за апазіцыйныя партыі «Кааліцыя за адзінства і дэмакратыю» і «Аб’яднаныя эфіопскія дэмакратычныя сілы, якія стаяць на панэфіопскіх пазіцыях. У 2018 годзе, у сувязі з прыходам да ўлады Абія Ахмеда Алі, што выступаў за ліквідацыю этнічнага федэралізму, амхарскія нацыяналісты вырашалі вярнуць страчаныя тэрыторыі ў Тыграя.
У сакавіку 2019 года прэзідэнт рэгіёну Амхара Геду Андаргачу падаў у адстаўку. У сваёй развітальнай прамове палітык папярэдзіў аб небяспецы нацыяналізму. Яго змяніў Абачу МеканенGedu Andargachew resigns; replaced by Ambachew Mekonen. З гэтай мэтай ён прызначыў генерала ў адстаўцы і былога палітвязня Асаміню Цыге кіраўніком рэгіянальных сілавых структур. Асаміню выступіў у чэрвені з прамовай на выпуску вучылішча супрацоўнікаў сіл бяспекі, якая, як паведамляецца, была поўнай амхарскіх нацыяналістычных выказванняў.
Падзеі Раннім вечарам 22 чэрвеня ў горадзе Бахр-Дар адбыліся выбухі ў штаб-кватэры рэгіянальнай паліцыі, у офісах рэгіянальнага заканадаўчага сходу і рэзідэнцыі рэгіянальнай адміністрацыі. Неўзабаве пасля гэтага назіральнікі, у тым ліку пасольства ЗША, паведамілі аб перастрэлцы ў Адыс-Абебе. Канцылярыя прэм’ер-міністра паведаміла, што «баявая група», якая падпарадкоўвалася брыгаднаму генералу Гененалу Асаміню Цыге, начальніку бюро міру і бяспекі рэгіёну Амхара (упраўленне па справах сіл бяспекі), уварвалася на пасяджэнне рэгіянальнага кабінета міністраў і адкрыла агонь. Па даных Reuters, тэма сустрэчы тычылася спробаў Асаміню стварыць этнічнае апалчэнне.
У заяве, зробленым неўзабаве пасля паўночы 23 чэрвеня, прэм’ер-міністр Абій Ахмед абвясціў, што генерал Сэарэ Меканен, начальнік генштаба, трапіў пад атаку з боку «людзей з яго бліжэйшага круга», якія былі падкуплены змоўшчыкамі (згодна з першапачатковымі паведамленнямі, падазраваны ў забойстве генерала Сэары целаахоўнікіў арыштаваны; аднак 24 чэрвеня паліцыя заявіла, што ён скончыў жыццё самагубствам яшчэ да арышту). На наступную раніцу радыё «Dimtsi Weyane» паведаміла, што Сэары і яго памочнік генерал-маёр Гізэ Абера памерлі ад ран. Як паведаміла агенцтва СМІ Амхара, таксама забіты прэзідэнт рэгіёну Абачу Меканен і яго саветнік Эзэзам Васі. Генеральны пракурор штата Мегбару Кебедзе быў сур’ёзна паранены і памёр ад ран 24 чэрвеня.
Пасля замаху Асаміню заставаўся на волі на працягу 36 гадзін. Дзяржаўныя СМІ пацвердзілі, што ён быў застрэлены паліцыяй каля Бахр-Дара 24 чэрвеня, у той час як некалькі яго меркаваных саўдзельнікаў былі затрыманы.
Наступствы Пасля спробы перавароту па ўсёй краіне доступ у Інтэрнэт быў адключаны. Два дні Эфіопія заставалася афлайн без якіх-небудзь афіцыйных тлумачэнняў. Прэм’ер-міністр Абій заклікаў да адзінства супраць «сіл зла». 24 чэрвеня ўрад абвясціў нацыянальны дзень жалобы. Пасольства Злучаных Штатаў параіла суайчыннікам схавацца, а шэраг міжнародных лідараў асудзіў спробу перавароту.
Заўвагі
Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Канфлікты 2019 года Катэгорыя:Чэрвень 2019 года Катэгорыя:Падзеі 22 чэрвеня Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:2019 год у палітыцы