Адзі́ная разліко́вая інфармацы́йная прасто́ра (АРІП; , ЕРИП) — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы ў Рэспубліцы Беларусь, прызначаная дзеля прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб.

Сістэма створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і ўведзена ў эксплуатацыю ў 2008 годзе. З 2016 года функцыянаванне АРІП забяспечвае ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП». Інфармацыйнай падтрымкай сістэмы займаецца ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій».

Акрамя таго сістэма ўключае ў сябе: АІС «Разлік-ЖКП» — адзіная агульнарэспубліканская інфармацыйная сістэма па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі. Міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі — сістэма, якая выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі кліентаў без іх асабістай прысутнасці і прадастаўлення ім паслуг праз лічбавыя каналы абслугоўвання. Дазваляе спрошчана праводзіць аўтэнтыфікацыю карыстальнікаў пры ажыццяўленні фінансавых і іншых аперацый. Сэрвіс прыёму плацяжоў праз QR-код E-POS

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка Абмеркаванне і водгукі пра сістэму Афіцыйная старонка Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ)

Катэгорыя:Банкі Беларусі Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 2016 годзе Катэгорыя:Плацежныя сістэмы