«Кунг-фу панда 3» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «DreamWorks Animation» 2016 года. Трыквел мультфільма «Кунг-фу панда».

Сюжэт Пасля ўз’яднання са сваім даўно ўжо страчаным бацькам, По адпраўляецца ў таемны рай для пандаў, дзе яго чакае сустрэча з мноствам вясёлых суродзічаў. Аднак неўзабаве злыдзень Кай пачынае зачыстку — ён знішчае кунг-фу майстроў па ўсім Кітаі.

По трэба зрабіць немагчымае — навучыць баявому мастацтву вёску, поўную яго вясёлых, нязграбных субратаў, і тым самым ператварыць іх у атрад кунг-фу пандаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2016 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ганс Цымер