Ігар Раманавіч Банцар (, Мінск, БССР, СССР) — беларускі журналіст і музыкант, лідар панк-гурта «». Палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі, вязень сумлення.

Біяграфія Паляк паходжаннем. З дзяцінства жыў у Гродна. Бацька працаваў у МУС, маці была выхавацелькай у дзіцячым садку. Ігар Банцар паступіў вучыцца ў Варшаўскі ўніверсітэт на кірунак міжнародных адносін, аднак праз некалькі год спыніў вучобу праз хваробу і пасля складанай аперацыі вырашыў не аднаўляцца ва ўніверсытэце. Каля дзесяці гадоў працаваў у журналістыцы: карэспандэнтам гродзенскай незалежнай газеты «Пагоня», галоўным рэдактарам польскіх часопісаў «Magazyn Polski» і «Głos znad Niemna» ў выгнанні. Некаторы час быў прэс-сакратаром непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі. Стварыў і ўзначальваў культурную ўстанову «Гродзенскі рок-клуб», дзе займаўся музыкай з падлеткамі і моладдзю, у 2021 годзе ўлады ліквідавалі арганізацыю.

З 2003 года быў лідарам і спеваком стрыт-панк гурта «».

З 2007 года Ігара Банцара шматкроць затрымлівалі і саджалі на содні. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года яго тройчы асуджалі на адміністрацыйны арышт.

Арыштаваны 20 кастрычніка 2020 года за правядзенне перформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыіІгар Банцэр на сайце Вясны. На яго завялі крымінальную справу за хуліганства. Да суда ўтрымліваўся пад вартай. Музыкант правёў у СІЗА гродзенскай турмы 5 месяцаў, амаль увесь час у адзіночных камерах. Праходзіў псіхіятрычную экспертызу ў Навінках.

Суд пачаўся 3 сакавіка 2021 года. Віны не прызнаў, у першы дзень суда Ігар Банцэр абвесціў «сухую галадоўку» на знак пратэсту. Ён пратрымаўся без ежы і вады 16 содняў да 19 сакавіка, калі яму прысудзілі 1,5 года «хіміі» і выпусцілі ў залі суду. Пасля пераліку тэрміну (1 дзень у СІЗА раўняецца 2 дням «хіміі») яму заставалася сядзець 8 месяцаў.

15 сакавіка 2021 года сумеснаю заяваю дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным. 16 сакавіка 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Расмус Андрэсен, дэпутат Еўрапейскага парламента. 18 сакавіка 2021 года «Amnesty International» класіфікавала Ігара Банцара вязнем сумлення.

Пачаў адбываць пакаранне 17 чэрвеня 2021 года ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 у Віцебску. 5 жніўня атрымаў 10 дзён штрафнога ізалятара за парушэнне правілаў установы. Потым яму тройчы працягвалі тэрмін утрымання ў ШІЗА да 40 дзён без перапынку. 29 верасня 2021 года суд змяніў Ігару Банцару пакаранне з абмежавання волі («хімія») на пазбаўленне волі (калонія агульнага рэжыму). 17 снежня выйшаў на волюРадыё Свабода .

Асабістае жыццё Ігар Банцэр жанаты, мае трое дзяцей.

Зноскі

Спасылкі Старонка Ігара Банцара на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Рок-музыканты Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»