Валерый Паўлавіч Старжы́нскі (, в. Замошша, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1993), прафесар (1997).

Біяграфія Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1971 годзе па спецыяльнасці «Фізіка». 3 1972 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). У 1975 годзе скончыў аспірантуру пры ім па спецыяльнасці «Філасофія».

Член савета па абароне дысертацый Інстытуце філасофіі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па філасофскіх аспектах фізіка-матэматычных навук, праблемах метадалогіі тэхніказнаўства, гуманізацыі адукацыі, філасофіі прыродазнаўства. Распрацаваў тэорыю праектавання вышэйшай інжынерна-тэхнічнай адукацыі.

Публікацыі Дзве лініі ў філасофіі / Л. Р. Краўчанка, В. П. Старжынскі. — Мн., 1983; Гуманизация инженерного образования и конструктивная методология // Стереотипы и динамика мышлення. — Мн., 1993; Гуманизация образования в Республике Беларусь: состояние и перспективы (разам з В. І. Ярмак) // Адукацыя і выхаванне. 1996. № 3—5; Гуманизация инженерного образования: Филос.-конструктивный подход. — Мн., 1997; Методология в сфере науки и проектирования // Изв. Междунар. академии технич. образования. 2000. № 1.; Методология науки и инновационная деятельность / В. П. Старжынскі, В. В. Цапкала. — Мн.: Новое знание, 2015. — 326 с. — ISBN 978-985-475-538-0; Культуротворчество и духовность в образовании человека. — Мн.: Христианский образовательный центр имени святых Мефодия и Кирилла, 2019. — ISBN 978-985-90501-3-8.

Літаратура

Старжинский Валерий Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 93. Философия профессора Старжинского / Антонина Близнюк // 7 дней. — 2015. — 22 октября (№ 43). — С. 9.

Спасылкі Старжинский Валерий Павлович // Сайт БНТУ Вучоныя Беларусі. Старжынскі, Валерый Паўлавіч (доктар філасофскіх навук; нар. 1950) Склад савета па абароне дысертацый Д 01.47.01 // Інстытут філасофіі НАНБ

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы XXI стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Беларусі