Міленка Ергавіч (, нар. 28 мая 1966, Сараева) — харвацкі пісьменнік.

Біяграфія Вырас у Сараеве, скончыў філасофскі факультэт Сараеўскага універсітэта. Займаўся журналістыкай. У 1992 годзе як журналіст і выдавец пачаў супрацоўніцтва са штотыднёвікам «Nedjeljna Dalmacija». З 1993 года жыве і працуе ў Заграбе.

Творчасць Дэбютаваў у 1988 годзе кнігай паэзіі Opservatorija Varšava. Першы і найвядомейшы зборнік апавяданняў «Сараеўскія Мальбара» (1994), пра жыццё ў ахопленай вайной Босніі і Герцагавіне, меў міжнароднае прызнанне.

Вершы і проза Ергавіча перакладзены на многія мовы.

Беларускія пераклады Паасобныя творы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа. Іншала, Мадона, іншала: апавяданні / Міленка Ергавіч. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — 464, с. — (Littera scripta). Арэхавы палац: раман / Міленка Ергавіч. — Мінск : Зміцер Колас, 2019. — 505, с. Сараеўскае Мальбара: [апавяданні] / Міленка Ергавіч. - Прага : Вясна : Мінск, Янушкевіч, 2021. - 202, с.

Прызнанне

Літаратурная ўзнагарода Цэнтральнай Еўропы «Ангелус» (2012) за раман Srda pjeva, u sumrak, na Duhove (2009).

Кнігі

Вершы

Абсерваторыя Варшава / Opservatorija Varšava (1988, прэмія Goran і Mak Dizdar) Uči li noćas neko u ovom gradu japanski? (1992) Нябесная каманда / Himmel Comando (1992) Па заледзянелым мосце / Preko zaleđenog mosta (1996) Hauzmajstor Šulc (2001, Premio Napoli)

Навелы

Сараеўскія Мальбара / Sarajevski Marlboro (1994, Прэмія міру імя Эрыха Марыі Рэмарка, Оснабрук) Karivani (1995) Mama Leone (1999, прэмія Грынцане Кавур) Rabija i sedam meleka (2004) Drugi poljubac Gite Danon (2007) Psi na jezeru (2010)

Раманы і аповесці

Б’юік Рыўера / Buick Riviera (2002, Прэмія Маціцы Харвацкай, прэмія Аўгуста Шэнаа; прэмія фільму-экранізацыі на МКФ у Пуле за лепшы сцэнар) Двары пад арэхавымі дрэвамі / Dvori od oraha (2003) Іншала, Мадона, іншала / Inšallah Madona, inšallah (2004) Glorija in excelsis (2005) Ruta Tannenbaum (2006, прэмія Мешы Селімавіча) Freelander (2007) Srda pjeva, u sumrak, na Duhove (2009) Volga, Volga (2009) Бацька / Otac (2010)

П’есы

Kažeš anđeo (2000)

Эсэ

Naci bonton (1998) Гістарычная чытанка / Historijska čitanka (2000) Historijska čitanka 2 (2006) Žrtve sanjaju veliku ratnu pobjedu (2006) Muškat, limun i kurkuma (2011)

Спасылкі Апавяданьні Міленка Ергавіча ў часопісе "АRCHE" (пераклаў Сяргей Шупа) Гурбэт Сараеўскае Мальбара Асаг Асабісты сайт На сайце IMDB

Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Паэты Харватыі Катэгорыя:Паэты Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Пісьменнікі Харватыі Катэгорыя:Пісьменнікі Босніі і Герцагавіны