Уладзімір Нічыпаравіч Семянько́ў ( — ) — вучоны, філосаф і сацыёлаг, кандыдат гістарычных навук (1953), доктар філасофскіх навук (1981), прафесар (1982).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Стражавічы (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі). У час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанах, камісар партызанскага атрада імя Багдана Хмяльніцкага Сенненскай партызанскай брыгады, капітан. У 1946 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1949 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1949 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце на кафедры навуковага камунізму, пасаду загадчыка якой займаў у 1980—1986 гадах. У 1986—1998 гадах — у Інстытуце павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць Навуковая дзейнасць У. Н. Семянькова па праблемах грамадскага выхавання і фарміравання асобы, суадносін матэрыяльных, ідэалагічных і духоўных фактараў у працэсе выхавання, станаўлення і дзейнасці вытворчых калектываў. Распрацаваў новыя падыходы да комплекснага вывучэння грамадскага выхавання як сінтэзу грамадскіх адносін і дзейнасці людзей.

Сярод апублікаваных прац: Производственный коллектив: труд, среда и воспитание. — Мн., 1975; Комплексный характар воспитания. — Мн., 1979; Совершенствование социализма и общественное воспитание: вопросы методологии и практики. — Мн.: Беларусь, 1986; Формирование нового человека. — Мн.: Беларусь, 1982. — 94 с. — (ХХVI съезд КПСС: новая веха на пути к коммунизму);

Узнагароды Ордэн Чырвонага СцягаСеменьков Владимир Никифорович // Праект «Партизаны Беларуси» Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Літаратура

Спасылкі

Вучоныя Беларусі: Семянькоў, Уладзімір Нічыпаравіч (доктар філасофскіх навук; кандыдат гістарычных навук ; 1923—2007) Семеньков Владимир Никифорович // Праект «Партизаны Беларуси» Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Музейный комплекс «Дорога памяти»

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскай ВПШ