Французскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная цэнтралізаваная вышэйшая навучальная ўстанова з функцыямі органа выканаўчай улады ў галіне адукацыі, якая існавала ў Францыі ў 1808—1896 гадах і якой былі нададзены паўнамоцтвы па кіраванню не толькі асобнымі (раней незалежнымі) універсітэтамі, але і пачатковымі і сярэднімі ўстановамі адукацыі.
Універсітэт быў заснаваны імператарам Напалеонам I як Імператарскі ўніверсітэт (). Установа была створана законам ад 10 мая 1806 года і дэкрэтам ад 17 сакавіка 1808 года. Былыя самастойныя ўніверсітэты з гэтага часу былі вядомыя як «акадэміі», але кожная ўстанова па-ранейшаму захоўвала пасаду рэктара і сваю ўніверсітэцкую раду. Універсітэт сімвалізаваў цэнтралізаваную дзяржаўную свецкую адукацыю ў супрацьлегласць адукацыі прыватнай, у большасці сваёй каталіцкай. Пасля Рэстаўрацыі Бурбонаў у Францыі назва ўстановы была зменена на Французскі ўніверсітэт (). У 1896 годзе ўніверсітэт спыніў сваё існаванне, а яго функцыі часткова перайшлі Міністэрству адукацыі Францыі, але са значна большай незалежнасцю асобных універсітэтаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Францыі