Нова-Каледонскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Новай Каледоніі.
Агульная характарыстыка Універсітэт бярэ пачатак у 1987 годзе, калі быў створаны Французскі Ціхаакіянскі ўніверсітэт з двума кампусамі, адзін — у Французскай Палінезіі, а другі — у Новай Каледоніі. У 1997 годзе было прынята рашэнне падзяліць гэтыя два кампусы на асобныя ўніверсітэты, і таму ў 1999 годзе былі створаны Нова-Каледонскі ўніверсітэт і Універсітэт Французскай Палінезіі. Установа навучае каля 3 000 мясцовых і замежных студэнтаў. ВНУ налічвае каля 100 прафесараў і даследчыкаў і 100 адміністрацыйных супрацоўнікаў.
Структура інстытут падрыхтоўкі настаўнікаў інстытут навучання і адукацыі тэхналагічны інстытут інстытут дзелавога адміністравання дэлегацыя Нацыянальнага цэнтра дыстанцыйнага навучання доктарская школа універсітэцкае выдавецтва
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Новая Каледонія