Бельчыца — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток Дзвіны.
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 47 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 ‰. Пачынаецца з возера Бецкае, упадае ў Заходнюю Дзвіну ў межах горада Полацка. Рэчышча ў верхняй і сярэдняга цячэння (5,1 км) каналізаванае. Каля вёскі Чарнаручча на рацэ плаціна і сажалка плошчай 8,8 га.
У басейне ракі возера Тросна
На рацэ Горад Полацк
Літаратура Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна