Бе́ліца, Лукаўскі канал — рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Добасна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 31 км, з іх 16 км у Жлобінскім раёне. Плошча вадазбору 197 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Старая Кашара Рагачоўскага раёна. За 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Малевічы Жлобінскага раёна ўпадае ў Добасну. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Прытокі — меліярацыйныя каналы агульнай працягласцю 168 км.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Белица (канал Луковский) // Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов). Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Жлобінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Добасны