Энгельберг () — камуна і курорт у Швейцарыі, у кантоне Обвальдэн. Акрамя вёскі Энгельберг, у муніцыпалітэт таксама ўваходзяць паселішчы Графенорт, Оберберг і Шванд. Муніцыпалітэт Энгельберг з’яўляецца эксклавам Обвальдэна, акружаным кантонамі Берн, Нідвальдэн і Уры.

Энгельберг — буйны горны курорт у Цэнтральнай Швейцарыі. Бліжэйшы буйны горад — Люцэрн. Курорт акружаны з усіх бакоў альпійскімі вяршынямі.

Насельніцтва — 4194 чалавекі (на снежань 2020 года). Афіцыйны код — 1402.

Катэгорыя:Камуны кантона Обвальдэн Катэгорыя:Курорты Швейцарыі