Нанцкі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нант.

Агульная характарыстыка Створаны ў цяперашнім выглядзе ў 1961 годзе, ён выводзіць свае вытокі з ўніверсітэта герцагства Брэтань, заснаванага ў 1460 годзе ў Нанце герцагам Францыскам II. Сучасная ВНУ мае шэсць кампусаў у Нанце і дадатковыя кампусы ў Сен-Назеры і Ла-Рош-сюр-Ёне.

1 студзеня 2022 года ўніверсітэт мае аб’яднаць пад сваім дахам дадаткова яшчэ і Нанцкую цэнтральную школу, Нанцкую нацыянальную вышэйшую школу архітэктуры, Школу выяўленчых мастацтваў, Інстытут тэхналагічных даследаванняў імя Жуля Верна і Нанцкі ўніверсітэцкі шпіталь.

Структура Медыцынскі факультэт Фармацэўтычны факультэт Стаматалагічны факультэт Факультэт псіхалогіі Факультэт навукі і тэхнікі Факультэт права і паліталогіі Факультэт гісторыі, мастацтваў і археалогіі Факультэт гуманітарных навук і мовазнаўства Факультэт моў — Міжнародны моўны цэнтр Факультэт сацыялогіі Факультэт навук і тэхналогій фізічнай актыўнасці і спорту Інстытут геаграфіі і рэгіянальнага планавання Інстытут эканомікі і кіравання Інстытут даследаванняў і навучання французскай мове як замежнай Інстытут падрыхтоўкі настаўнікаў Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання Абсерваторыя навук аб Зямлі і планетах Тэхналагічны інстытут у Нанце Тэхналагічны інстытут у Ла-Рош-сюр-Ён Тэхналагічны інстытут у Сен-Назер Політэхнічная школа

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Нант