Ліможскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лімож.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны ў 1968 годзе шляхам аб’яднання ў адзіную ўстанову розных навукова-даследчых і навучальных устаноў у Ліможы, некаторыя з якіх раней былі звязаны з Універсітэтам Пуацье. На момант стварэння ён налічваў 7 000 студэнтаў і неўзабаве пашырыўся да 15 000, што зрабіла яго ўніверсітэтам сярэдняга памеру ў Францыі.
Ён ўспадкоўвае доўгую традыцыю даследаванняў, інавацый і выкладання ў Ліможы, якія сягаюць яшчэ часоў Сярэднявечча — да абацтва Сен-Марсіяль, заснаванага ў 848 годзе і закрытага ў часы рэвалюцыі ў 1791 годзе, якое было буйным інтэлектуальным цэнтрам у сярэднявечнай Еўропе. Сучасныя медыцынскі і фармацэўтычны факультэты выводзяць свае карані з 1626 года.
Структура
Факультэты Права і эканомікі Літаратуры і гуманітарных навук Медыцыны Фармацыі Навук і тэхналогій
Інстытуты і школы Тэхналагічны інстытут Інстытут дзелавога адміністравання Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання Інстытут падрыхтоўкі кадраў па рэадаптацыі Вышэйшая школа навучання і выхавання Вышэйшая інжынерная школа
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Лімож