Ігар Мікалаевіч Семяне́ня (нар. ) — вучоны ў галіне фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (2001), прафесар (2003).
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 1983 годзе скончыў педыятрычны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута і застаўся працаваць на кафедры нармальнай фізіялогіі спачатку стажорам-выкладчыкам, з 1984 года — асістэнтамВесці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук. 2020. Т. 17, № 4. — С. 509—512.. З 1986 года — малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі імуналогіі дзіцячага ўзросту інстытута. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Центральные холинергические механизмы регуляции жирно-кислотного состава и содержания холестерина липопротеидов плазмы крови при гипотермии и эмоциональном стрессе». У 1995—2003 гадах працуе ў нанава створаным Аддзяленні медыка-біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на пасадзе вучонага сакратара. У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Терморегуляторные процессы при экспериментальном субфебрилитете». З 2003 па 2006 год галоўны вучоны сакратар, член Прэзідыума і Калегіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2006 года працаваў дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў прыватнай установы адукацыі «БІП — Інстытут правазнаўства». У 2007—2011 гадах — начальнік аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2008—2010 гадах завочна навучаўся ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай». У 2011—2017 гадах — начальнік аддзела навуковага забеспячэння і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. З 15 студзеня 2018 годаСемененя Игорь Николаевич // Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі па 2022 год — дырэктар Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». З 2022 года — прафесар кафедры нармальнай фізіялогіі БДМУ.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 360 680 апублікаваных прац, 4 манаграфій, сааўтар 3 вынаходстваў. Асноўныя працы прысвечаны праблемам тэрмарэгуляцыі ў норме і паталогіі, эксперыментальна-клінічнаму даследаванню праблемы субфебрылітэта, вывучэнню ўплыву радыяцыйнага фактару пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС на імунную сістэму арганізма дзяцей, развіццю новага навукова-практычнага напрамку ў медыцыне — хронахірургіі. Шэраг прац прысвечаны праблемам касмічнай экалогіі чалавека, ролі псіхікі ў механізмах здароўя і хвароб, асобных пытаннях патагенезу і тэрапіі нейраінфекцый, вылучэнню новых формаў рэгуляцыі функцый арганізма, распрацоўцы праблем сацыяльнай кібернетыкі, пытаннях кіравання медыцынскай навукай і інш.
У час работы ў Мінскім медыцынскім інстытуце ў 1986‒1990 гадах займаўся пытаннямі арганізацыі імуналагічнай службы ў Беларусі, выязджаў у рэгіёны і атрымаў статус удзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У розны час быў членам Камісіі па забеспячэнню аховы правоў і процідзеянню парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, членам рабочай групы Дзяржаўнай камісіі па пытаннях медыка-біялагічнага забеспячэння дзяржаўнай бяспекі пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь, членам секцыі падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, членам Дзяржаўнага навукова-тэхнічнага экспертнага савета па ахове здароўя пры Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, выконваючым абавязкі кіраўніка аддзялення медыка-біялагічных навук НАН Беларусі, адказным сакратаром часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыка-біялагічных навук», членам рэдкалегій часопісаў «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук», «Пытанні арганізацыі і інфарматызацыі аховы здароўя», «Атэстацыя», «Свет спорту», членам рэдакцыйных саветаў часопісаў «Ахова здароўя», «Адраджаем родную зямлю», галоўным рэдактарам навукова-практычнага штогодніка «Дасягненні медыцынскай навукі Беларусі», членам фармакалагічнага камітэта і камісіі па лекавых сродках Міністэрства аховы здароўя Беларусі, намеснікам старшыні камісіі па спосабах прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі і арганізацыйных формах работы і камісіі па метадах аказання медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя і інш.
Член Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня навукова-рэдакцыйнага савета часопіса «Ахова працы. Тэхналогіі бяспекі», член рэдакцыйных саветаў часопіса «Новости медико-биологических наук» і газеты «Человек и пчела».
Крыніцы
Літаратура
Вучоныя Беларусі. Семененя Игорь Николаевич // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук. 2020. Т. 17, № 4. — С. 509—512. Игорь Николаевич Семененя: к 55-летию со дня рождения / [составитель В. С. Семененя; авторы вступительной статьи: С. А. Игумнов, П. В. Воробей; научный редактор В. А. Матюхин]. — Мн.: Беларуская навука, 2015. — 140, с., л. ил.; 20 см. — (Биобиблиография учёных Беларуси). — 52 экз. — ISBN 978-985-08-1945-1.
Спасылкі Семененя Игорь Николаевич // Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі адзначае 50-я ўгодкі // Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР