Круглы стол дэмакратычнага адзінства (, MUD) — шырокая выбарчая кааліцыя Венесуэлы, якая складаецца з правацэнтрысцкіх, цэнтрысцкіх і левацэнтрысцкіх палітычных партый. Была сфарміравана ў студзені 2008 года для аб’яднання апазіцыі да кіруючай Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы да выбараў у парламент 2010 года«Partidos de oposición conforman Mesa de la Unidad Democrática» .. Папярэдняя апазіцыйная «парасонавая кааліцыя», Coordinadora Democrática, спыніла дзейнасць пасля правалу рэферэндума аб адстаўцы Уга Чавеса ў 2004 годзе.
Парламенцкія выбары 2010 У верасні 2010 года на выбарах у Нацыянальную Асамблею Венесуэлы MUD атрымаў 47% галасоў на нацыянальным узроўні; аднак, змог атрымаць толькі 64 месцы (з 165) у сувязі са змяненнем прынцыпаў размеркавання месцаў у Асамблеі, згодна з якім лідар гонкі атрымлівае кваліфікаваную большасць. Такім чынам, Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы, якая заручылася падтрымкай 48 % выбаршчыкаў, атрымала 98 крэслаў, а партыя Patria Para Todos (PPT) — толькі 2 месцыIn Venezuela, the electoral system is set up in a way that favors the majority party as well as rural votes more than urban votes..
Парламенцкія выбары 2015 Кааліцыя выйграла парламенцкія выбары 2015 года, атрымаўшы 56,2% галасоў і 109 з 164-х месцаў у парламенце, і атрымала кваліфікаваную большасць са студзеня 2016 года.
Размеркаванне дэпутацкіх мандатаў унутры кааліцыі Назва партыіНазва на іспанскайСкарачэннеЛідарІдэалогіяКолькасць месцаў у Нацыянальнай АсамблеіМіжнародныя асацыяцыі За справядлівасцьPrimero Justicia PJЭнрыке Капрылес РадонскіПрагрэсівізм/ГуманізмНямаНовы часUn Nuevo Tiempo UNTМануэль РасалесСацыял-дэмакратыяСацыялістычны інтэрнацыяналНародная воляVoluntad Popular VPЛеапольда ЛопесПрагрэсівізм/Сацыял-дэмакратыяСацыялістычны інтэрнацыяналРадыкальная справаLa Causa Radical LCRАндрэс ВеласкесЛейбарызмНямаMovimiento Progresista de Venezuela MPVСімон КальсадыльяПрагрэсівізмНямаПраект ВенесуэлаProyecto Venezuela PRVZLЭнрыке Салас ФеаЛіберальны кансерватызмМіжнародны дэмакратычны саюз, Саюз лацінаамерыканскіх партыйCuentas Claras CCВічэнца СкаранаПрагрэсівізмНямаПаслядоўнае развіццёAvanzada Progresista APАнры ФальконДэмакратычны сацыялізмНямаПрыязджай у ВенесуэлуVente Venezuela VVМарыя Карына МачадаЛібералізмНямаАльянс смелых людзейAlianza Bravo Pueblo ABPАнтоніа ЛедэсмаСацыял-дэмакратыяНямаGente Emergente GEСацыял-дэмакратыяНямаКанвергенцыяConvergencia Nacional CNХуан Хасэ КальдэраХрысціянская дэмакратыяХрысціянска-дэмакратычная арганізацыя АмерыкіMovimiento por una Venezuela Responsable, Sostenible y Emprendedora MOVERSEАлексіс РамераЗялёныяНямаЭкалагічны рух ВенесуэлыMovimiento Ecológico de Venezuela MOVEVМануэль ДыясЗялёныяГлабальныя зялёныя, Федэрацыя зялёных партый АмерыкіНезалежныя дэпутаты
Спасылкі Unidad Venezuela
Катэгорыя:Палітыка Венесуэлы Катэгорыя:Партыйныя кааліцыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Сахарава