«Гары Потэр і вязень Азкабана» () — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Альфонса Куарона, выпушчаны ў 2004 годзе. З’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Джаан Роўлінг 1999 года. «Вязень Азкабана» з’яўляецца працягам фільма «Гары Потэр і Таемная зала», а таксама трэцім фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка.

Прадзюсарамі стужкі з’яўляюцца Дэвід Хэйман, Крыс Каламбус і Марк Рэдкліф, сцэнар напісаў Стыў Клоўз. У фільме зняліся Дэніэл Рэдкліф у ролі Гары Потэра, Руперт Грынт — Рон Уізлі, Эма Уотсан — Герміёна Грэйнджэр. Пасля смерці Рычарда Харыса, які выконваў ролю Альбуса Дамблдора ў першых дзвюх частках, у гэтай ролі зняўся Майкл Гамбон.

Сюжэт Фільм расказвае пра трэці год навучання Гары ў школе Хогвартс і пра яго імкненні раскрыць праўду аб сваім мінулым.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гары Потэр (серыя фільмаў) Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2004 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2004 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2004 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Альфонса Куарона Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Уільямс