Войцех Навіцкі (; нар. , ) — польскі лёгкаатлет, кідальнік молата, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (2020) і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (2016). Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года з вынікам 78,55 м.
Дасягненні Заняў 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі 2011 года. У 2013 годзе стаў 5-м на Універсіядзе ў Казані — 75,32 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Польшчы ў 2013, 2014 і 2015 гадах.
Другі ў гісторыі паляк, які выйграў алімпійскае золата ў кіданні молата, пасля Шымана Зюлкоўскага (2000).
Катэгорыя:Кідальнікі молата Польшчы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Польшчы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы