Фрэдэрык Морган Тэйлар (;  — ) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў бегу з бар’ерамі.

Біяграфія Алімпійскі чэмпіён у бегу на 400 метраў з бар’ерамі (1924). На наступных двух Алімпіядах заваёўваў «бронзу» ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Быў сцяганосцам алімпійскай зборнай ЗША на Гульнях-1932. Неаднаразовы чэмпіён ЗША. Экс-рэкардсмен свету па бегу на 400 метраў з бар’ерамі і ў эстафеце 4 × 440 ярдаў.

Працаваў распаўсюднікам «Чыкага Трыб’юн», затым — настаўнікам і трэнерам, паралельна працягваў працаваць у рытэйле.

Сын — Фрэнк «Баз» Тэйлар малодшы (1931—2010) — быў лёгкаатлетам, перамагаў на нацыянальных спаборніцтвах, пазней — прэзідэнт Асацыяцыі гольфа ЗША.

Катэгорыя:Бегуны з бар’ерамі ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1928 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1932 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1928 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1932 года