Бюджэт Рэспублікі Беларусь — форма здабыцця і выкарыстання грашовых сродкаў, прызначаных для фінансавага забеспячэння задач і функцый беларускай дзяржавы.

Даходы Даходы дзяржавы складаюцца з: падаткаў на прыбытак, латарэі, электронныя гульні, дададзеную вартасць, продаж, траты і набыццё нерухомай уласнасці; мытаў на тавары, патэнты і грашовыя пераводы, за праезд замежных аўтамабіляў і выдачу пасведчанняў; пеняў за пратэрмінаванне выплаты падаткаў; высокіх адсоткаў за адтэрмінаванне падаткаў; страхавых выплат; прыбытку ад укладаў і ўласных прадпрыемстваў, продажу прадпрыемстваў, зямлі, тавараў і каштоўных папер, дазволаў на будаўніцтва аўтазаправак і карыстанне радыёчастотамі, крэдытных гарантый, вызначэння пробаў каштоўных металаў і збораў за праезд па дарогах; штрафаў за шкоду ўрадавай уласнасці, якасці зямель і лясоў; бязвыплатных паступленняў ад іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый.

Выдаткі Выдаткоўванне ажыццяўляецца на: дзейнасць урадавых устаноў; выплаты насельніцтву; падтрымку ўстаноў і фізічных асоб; выплаты за мяжу; міжурадавыя пераводы; павелічэнне сродкаў і запасаў; Крэдыты; выплату даўгоў.

Нястача грошай на выдаткі пакрываецца за кошт запазычанняў ці продажу ўласнасці.

Складанне і ўхваленне Не пазней як за 10 месяцаў да новага года ўрад ухваляе парадак складання бюджэту Міністэрствам фінансаў. Пасля ўхвалення складзенага бюджэту ўрадам прэзідэнт (з 1995 г.) выносіць яго на разгляд парламента не пазней як 1 лістапада. Канчатковае ўхваленне бюджэту мае ажыццяўляцца не пазней як 1 снежня.

Выкананне і нагляд Паводле Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, урад забяспечвае выкананне бюджэту. Міністэрства фінансаў вызначае парадак яго ажыццяўлення і справаздачнасці аб яго выкананні. Паўнамоцтвамі ажыццяўляць нагляд за выкананнем бюджэту валодаюць Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў і Дзяржаўны мытны камітэт.

Гісторыя На кастрычнік 2013 года, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, налічвалася 854 500 працаўнікоў бюджэтных устаноў, якія складалі 27,5 % працаўнікоў.

У бюджэце 2019 года падаткі склалі 77 % даходаў. На 9 снежня 2020 года налічвалася звыш 800 000 працаўнікоў бюджэтных устаноў Беларусі.

+ Бюджэты Рэспублікі Беларусь Год Даходы, млрд рублёў (млн $) Выдаткі, млрд руб. (млн $) Ухвалены Апошняя папраўка Нястача, млрд руб. (млн. $) 1992 166 (18% ВУП) 191 (20,7% ВУП) 15 студзеня 1992 22 кастрычніка 1992 25 (2,7% ад ВУП) 1993 774 (7,9% ВУП) 894 (9,1% ад ВУП) 26 студзеня 1993 120 (1,2% ВУП) 1994 8 830 (1 898; 49,6% ВУП) 11 311 (2 431; 63,5% ад ВУП) 22 снежня 1993 2 481 (533; 13,9% ВУП) 1995 13 069 (1 134; 10,8% ВУП) 15 740 (1 366; 13% ВУП) 17 студзеня 1995 2 671 (232; 2,2% ВУП) 1996 36 963 (2 716; 19,2% ВУП) 42 441 (3 119; 22,1% ВУП) 19 красавіка 1996 17 лютага 1997 5 478 (403; 2,9% ВУП) 1997 36 601,517 (1 464; 10% ВУП) 44 053,2478 (1 762; 12% ВУП) 21 лютага 1997 10 чэрвеня 1998 7 451,7308 (298; 2% ВУП) 1998 98 481 (2 259; 14% ВУП) 115 152 (2 641; 16,4% ВУП) 29 снежня 1997 30 чэрвеня 1998 16 671 (382; 2,4% ВУП) 1999 414 824 (1 499; 13,7% ВУП) 448 352 (1 620; 14,8% ВУП) 24 лютага 1999 29 снежня 1999 33 528 (121; 1,1% ВУП) 2000 1 493 (1 867; 16,3% ВУП) 1 611 (2 015; 17,6% ВУП) 31 студзеня 2000 22 лістапада 2000 118 (148; 1,3% ВУП) 2001 3 223 (2 270; 18,8% ВУП) 3 471 (2 445; 20,2% ВУП) 11 лістапада 2000 17 снежня 2001 248 (175; 1,4% ВУП) 2002 3 893 (2 158; 14,9% ВУП) 4 238 (2 349; 16,2% ВУП) 29 снежня 2001 30 снежня 2002 345 (191; 1,3% ВУП) 2003 6 105 (2 942; 16,6% ВУП) 6 599 (3 180; 18% ВУП) 28 снежня 2002 30 снежня 2003 494 (238; 1,4% ВУП) 2004 13 223 (6 111; 26,4% ВУП) 13 913 (6 430; 27,8% ВУП) 29 снежня 2003 31 снежня 2004 690 (319; 1,4% ВУП) 2005 18 256 (8 471; 28,1% ВУП) 19 166 (8 893; 29,5% ВУП) 18 лістапада 2004 21 лютага 2006 910 (422; 1,4% ад ВУП) 2006 25 508 (11 885; 32,2% ВУП) 26 638 (12 411; 33,6% ВУП) 31 снежня 2005 22 снежня 2006 1 130 (526; 1,4% ВУП) 2007 30 611 (14 245; 31,5% ВУП) 32 011 (14 896; 32,9% ВУП) 29 снежня 2006 28 снежня 2007 1 400 (651; 1,4% ВУП) 2008 38 152 (17 750; 29,4% ВУП) 40 342 (18 769; 31,1% ВУП) 26 снежня 2007 11 снежня 2008 2 190 (1 019; 1,7% ВУП) 2009 54 899 (19 584; 39,9% ВУП) 57 699 (20 583; 41,9% ВУП) 13 лістапада 2008 31 снежня 2009 2 800 (999; 2% ВУП) 2010 35 522 (11 865; 21,8% ВУП) 38 222 (12 767; 23,5% ВУП) 29 снежня 2009 27 снежня 2010 2 700 (902; 1,7% ВУП) 2011 33 611 (5 996; 11,3% ВУП) 39 611 (7 066; 13,3% ВУП) 15 кастрычніка 2010 29 снежня 2011 6 000 (1 070; 2% ВУП) 2012 92 772 (11 084; 17,6% ВУП) 92 772 (11 084; 17,6% ВУП) 30 снежня 2011 29 снежня 2012 0 (0; 0% ВУП) 2013 121 720 (13 568; 18,8% ВУП) 121 720 (13 568; 18,8% ВУП) 26 кастрычніка 2012 28 снежня 2013 0 (0; 0% ВУП) 2014 128 594 (12 533; 16,5% ВУП) 128 594 (12 533; 16,5% ВУП) 31 снежня 2013 — 0 (0; 0% ВУП) 2015 167 212 (10 287; 18,6% ВУП) 152 141 (9 360; 16,9% ВУП) 30 снежня 2014 24 верасня 2015 +15 071* (+927; +1,7% ВУП) 2016 17,763** (8 882; 18,7% ВУП) 16,75 (8 376; 17,6% ВУП) 30 снежня 2015 — +1,012* (+506; +1,1% ВУП) 2017 19,771 (10 226; 18,7% ВУП) 17,001 (8 793; 16,1% ВУП) 18 кастрычніка 2016 — +2,771 (+1 433; +2,6% ВУП) 2018 24,389 (11 954; 19,9% ад ВУП) 19,728 (9 669; 16,1% ад ВУП) 31 снежня 2017 — +4,661 (+2 284; +3,8% ВУП) 2019 24,274 (11 621; 18,4% ВУП) 21,146 (10 124; 16% ВУП) 30 снежня 2018 — +3,127 (+1 497; +2,4% ВУП)*+ гэта лішак.**Пасля дэнамінацыі 2016 года 1:10 000.

Спасылкі

Законы аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год і пастановы Савета міністраў аб захадах іх рэалізацыі

Катэгорыя:Макраэканоміка Катэгорыя:Палітыка Беларусі Катэгорыя:Фінансы ў Беларусі