Бакінскі славянскі ўніверсітэт () — азербайджанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Баку.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны па ініцыятыве прэзідэнта Азербайджана Гейдара Аліева ў 2000 годзе на базе былога педагагічнага інстытута рускай мовы і літаратуры, які быў створаны ў 1945 годзе. Ва ўніверсітэце, які спецыялізуецца на вывучэнні славянскіх і германскіх моў, літаратуры, культуры, геаграфіі, гісторыі, палітыкі, рыхтуюцца выкладчыкі па рускай, польскай, чэшскай, англійскай, нямецкай, балгарскай, украінскай, грэцкай, славацкай, беларускай, сербскай, харвацкай, баснійскай, французскай, турэцкай мовах і літаратурах, філолагі, перакладчыкі, дыпламаты, журналісты, а таксама спецыялісты па міжнародных адносінах, культуры, геаграфіі, гісторыі гэтых краін.

Структура Педагагічны факультэт Факультэт філалогіі і выкладання замежных моў Факультэт міжнародных адносін і рэгіёназнаўства Факультэт азербайджанскай філалогіі і журналістыкі Перакладчыцкі факультэт

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Азербайджана