«Не бойся!» () — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Міхаіла Аршынскага, які выйшаў у свет у 2021 годзе.
Змест Фільм распавядае пра барацьбу беларускага народа за сумленныя выбары. Паказаныя лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і якія ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Падзеі паказаны праз прызму назіранняў рэжысёра, які стаўся сведкам палітычнага супрацьстаяння 2020 года. З камерай ў руках ён асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі і здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб’ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў і разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі. Здымачная група рэжысёр — Міхаіл Аршынскі сцэнарый — Міхаіл Аршынскі, Антось Цялежнікаў здымкі — Міхаіл Аршынскі, Ягор Яфімаў, Антось Цялежнікаў рэжысёр мантажа — Антось Цялежнікаў графіка — Кірыл Стаселька прадзюсар — Ян Сівер рэдактар — Януш Гаўрылюк
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі