Лідзія Іванаўна Мацкевіч () — беларускі навуковец, педагог, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфія Нарадзілася 1 мая 1950 года ў в. Вількішкі Віленскага раёна Літоўскай ССР.

У 1971 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. У 1977 годзе скончыла аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытуту эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску.

У 1977 годзе пачала працаваць у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску — спачатку на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, затым — старшага навуковага супрацоўніка.

У 1982 годзе ў Навукова-даследчым інстытуце эканомікі, працы і кіравання ў сельскай гаспадарцы ў Маскве абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя кіравання і планавання народнай гаспадаркі (сельская гаспадарка)» па тэме: «Рацыянальная арганізацыя вытворчасці свініны на прамысловай аснове ў Беларускай ССР».

У 1988 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія пры Савеце Міністраў СССР прысвоіла ёй навуковае званне старшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя кіравання і планавання народнай гаспадаркі (сельская гаспадарка)».

У 1989 годзе была прызначана на пасаду загадчыка аддзела эканомікі, арганізацыі і кіравання Беларускага навукова-даследчага інстытуту ільна. З 1991 года пачала працаваць у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце: спачатку дацэнтам кафедры эканомікі і арганізацыі прадпрыемстваў АПК, затым — загадчыкам гэтай кафедры, пасля — прарэктарам па эканамічнай рабоце. У 1998 годзе была прызначана на пасаду начальніка аддзела аналіза, прагноза, удасканалення механізму гаспадарання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 2001 годзе пачала працаваць намеснікам начальніка — начальнікам аддзела фінансаў, цэнавога рэгулявання і інвестыцый Галоўнага ўпраўлення эканомікі канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

У 2003 годзе пачала працаваць дацэнтам у Прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва ў Мінску. У 2006—2024 гадах працавала ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці на дацэнтам кафедры бізнеса і кіравання, кафедры маркетынга і менеджмента, кафедры эканомікі і кіравання.

У 2010 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў Л. І. Мацкевіч навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».

Навуковая дзейнасць Даследуе пытанні інавацыйнай дзейнасці як ключавога фактару эканамічнага развіцця краіны, пытанні эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, ацэнкі эканамічнага эфекту і тэндэнцый у змяненні паказчыкаў, якія характарызуюць эканамічнае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, асаблівасці інавацыйнай дзейнасці прадпрыемстваў, сістэму ацэнкі выніковасці і дэтэрмінанты аптымізацыі кантрольна-нагляднай дзейнасці і інш.

Крыніцы

Спасылкі Электронны каталог РНТБ Біяграфія на сайце ІПД Google Scholar

Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Эканамісты Беларусі