Ганна Цэльская (канец 1380 або пачатак 1381 — 20 або 21 сакавікаWdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce. — Kraków, 2005. — S. 67—68 (pierwodruk: 1968); Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań — Wrocław, 1999. — S. 128. 1416, Кракаў) — каралева Польшчы, другая жонка караля Уладзіслава Ягайлы, дачка графа цэльскага Вільгельма фон Цэле і Ганны, дачкі польскага караля Казіміра III.
Жыццяпіс
Маладосць у Цэле У 1394 годзе, пасля смерці бацькі і другой жаніцьбы сваёй маці, трапіла пад апеку свайго дзядзькі, графа Германа II фон ЦэлеSpórna M., Wierzbicki P. Słownik władców Polski i pretendentów do tronu polskiego… — S. 23.. У канцы 1400 гадоў да Цэле прыбыло польскае пасольства, у складзе якога былі Іван з Абехава, Гінча з Рогава і Ян з Астраўца. Яны прыбылі па загадзе польскага караля Уладзіслава Ягайла каб заключыць з графам Германам папярэдняе шлюбнае пагадненне паміж Уладзіславам і Ганнай. Паводле традыцыі ўжо паміраючая Ядвіга Анжуйская нібыта раіла, каб Ганна пасля яе заняла польскі сталец. 23 красавіка 1401 года Папа Рымскі Баніфацый IX блаславіў будучых маладых, бо Ганна была ў шостай ступені радства з першай жонкай Ягайлы Ядвігай.
Шлюб з Уладзіславам Ягайлам міні|злева|Ганна і Ягайла 16 ліпеня 1401 года Ганна прыбыла ў Кракаў, аднак шлюб адкладаўся восем месяцаў. 29 студзеня 1402 года ў Кафедральным саборы Святых Станіслава і Вацлава на Вавелі Ганна Цэльская стала другой жонкай Уладзіслава Ягайлы. 25 лютага 1403 года ў тым жа самым саборы Ганна была каранаваная на караля Польшчы.
Дзякуючы шлюбу з Ганнай кароль Польшчы ўмацаваў сваю ўладу ў Каралеўстве, паколькі яна была прадстаўніцай дынастыі Пястаў па жаночай лініі. Каралева часта суправаджала караля ў шматлікіх падарожжах. У 1405 годзе запрасіла на Вавель свайго дзядзьку Германа Цэльскага, у 1410 годзе - свайго дзядзьку Сігізмунда Люксембургскага, які быў паслом германскага караля. У 1412 годзе разам з мужам арганізавала вяселле княгіні мазавецкай Цымбаркі і аўстрыйскага князя Эрнста. У гадах 1413-1414 знаходзілася ў Вялікім Княстве Літоўскім разам з місіяй хрысціянізацыі ЖмудзіSpórna M., Wierzbicki P. Słownik władców Polski i pretendentów do tronu polskiego… — S. 24..
Плёткі Падча шлюбу з Ягайлам Ганну падазраюць у нявернасціSpórna M., Wierzbicki P. Słownik władców Polski i pretendentów do tronu polskiego… — S. 24.. У 1407 годзе староста кракаўскі Клеменс з Маскожава () абвінаваціў каралеву ў здрадзе з польскімі рыцарамі Якубам Кабылянскім і Мікалаем Чайкоўскім. Абвінавачванні былі прызнаны ілжывымі, архібіскуп гнезенскі Мікалай Куроўскі зняў іх з Ганны. Годам пазней абвінавачана ў здрадзе з Янам Тэнчынскім, у 1411 -- з нядаўнім абаронцам Мікалаем Куроўскім.
Смерць і пахаванне У канцы 1415 года Ганна захварэла і 20 або 21 сакавіка 1416 года памерла ў Кракаве. Пахавана ў кафедры на Вавелі каля алтара Святой Дароты. У шлюбе Ганны і Ягайла нарадзілася 8 красавіка 1408 года дачка Ядвіга Ягелонка (1408—1431).Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonów… — S. 81..
Даследчыца Крысціна Пярадзька сцвярджала, што яна памерла 21 мая 1416 года і пахавана ў капліцы каралевы Сафіі Кракаўскай кафедры (цяпер тут помнік графа Патоцкага),Pieradzka K. Anna Cylejska… — S. 121. таксама, спасылаючыся на надпіс надмагільнага каменя Ульрыка фон Тэка ў касцёле ў Міндэльгайме, пра дату смерці яе маці ў 1425 годзе.Pieradzka K. Anna (1366—1425)… — S. 123.
Заўвага
Крыніца Pieradzka Krystyna. Anna Cylejska // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1935. — t. 1. - стар. Spórna M., Wierzbicki P. Słownik władców Polski i pretendentów do tronu polskiego. — Kraków : Zielona Sowa, 2003. - стар. — Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce. — Kraków : Avalon, 2005. - стар. —
Спасылкі
Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія Катэгорыя:Пахаваныя ў Вавельскім саборы Катэгорыя:Памерлі ў Кракаве Катэгорыя:Памерлі ў 1416 годзе Катэгорыя:Памерлі 21 мая Катэгорыя:Памерлі 21 сакавіка