Барыс Віктаравіч Тамашэўскі (; ) — савецкі літаратуразнаўца, тэарэтык верша і тэкстолаг, даследчык творчасці Пушкіна, перакладчык, пісьменнік, член Саюза савецкіх пісьменнікаў, загадчык рукапіснага аддзела і Сектара пушкіназнаўства Пушкінскага дома.

Біяграфія З-за ўдзелу ў палітычных сходках пасля заканчэння гімназіі (1908) не змог паступіць у Політэхнічны інстытут. Скончыў Льежскі ўніверсітэт (1912) з дыпломам інжынера-электрыка. Слухаў лекцыі ў Сарбоне.

Пасля вяртання ў Расію з 1912 па 1916 год вучыўся ў Пецярбургскім політэхнічным інстытуце на электрамеханічным аддзяленні. У 1915 годзе выступіў з першымі публікацыямі па інжынерных пытаннях і на тэмы літаратуры. Зблізіўся з часопісам «Апалон». Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, ваяваў на аўстрыйскім фронце (1915—1918). Па заканчэнні вайны служыў у Маскве чыноўнікам статыстычных аддзелаў розных гаспадарчых устаноў. Зблізіўся з членамі Маскоўскага лінгвістычнага гуртка і ўступіў у «Таварыства вывучэння тэорыі паэтычнай мовы» (ОПОЯЗ).

Пераехаўшы ў Петраград (1921), стаў супрацоўнікам Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі дом) і пачаў чытаць лекцыі па тэксталогіі, тэорыі літаратуры і творчасці А. С. Пушкіна ў Дзяржаўным інстытуце гісторыі мастацтваў. З 1924 года выкладаў на кафедры рускай літаратуры Ленінградскага ўніверсітэта (прафесар з 1942 года).

Падчас кампаніі супраць «фармальнай школы» быў звольнены з філалагічных навучальных і навуковых устаноў (1931). Працаваў выкладчыкам прыкладной матэматыкі ў Інстытуце шляхоў зносін. У сувязі са стагоддзем з дня смерці А. С. Пушкіна (1937) атрымаў магчымасць вярнуцца да філалагічнай дзейнасці.

Дачка Зоя (1922—2010) — архітэктар, сын Мікалай (1924—1993) — літаратуразнаўца, перакладчык.

Крыніцы

Літаратура

Томаше́вский Борис Викторвич // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 346—347. — 824 стб.: ил.

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Тэкстолагі