PandaDoc — прыватная IT-кампанія са штаб-кватэрай у Каліфорніі, ЗШАPandaDoc . Стварае прадукт які дапамагае аўтаматызаваць дакументазварот і адсочваць гандлёвую дакументацыюОбзор систем управления документами (DMS) для малого и среднего бизнеса — hi-Tech.ua. Інструмент стаў адным з першых афіцыйных дапаўненняў да Google Docs і Google Sheets, таксама сумяшчальны з CRM-сістэмамі Salesforce.com, Zoho, і інш.
Сэрвіс заснаваны беларусамі Сяргеем Барысюком і Мікітам Мікада ў 2011 годзе. У кампаніі працуе больш за 300 чалавек. Кампанія з’яўляецца адным з лідараў у сваёй прадуктовай нішы, трапляе ў топ-5 самага папулярнага софту для кіравання дакументамі згодна даследаванню CapterraBest Contract Management Software 2021 | Reviews of the Most Popular Tools & Systems. Трапляла ў рэйтынг топ-500 высокатэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі, якія найбольш дынамічна развіваюцца і іншыя прафесійныя рэйтынгі.
Cтанам на сакавік 2021 года офіс у Беларусі быў у працэсе ліквідацыі. Раней PandaDoc адкрыла офіс у Кіеве, куды пераехалі многія супрацоўнікі.
Па выніках чарговага інвестраўнда 22 верасня 2021 кампанія паведаміла, што яна ацэнена ў 1 мільярд долараў ЗША. PandaDoc стала першай «кампаніяй-аднарогам» з заснавальнікамі-беларусамі.
Пераслед у Беларусі 2 верасня 2020 года ў мінскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. 7 з 20 супрацоўнікаў затрымалі для допыту. Цягам двух дзён супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў апыталі больш за 100 работнікаў кампаніі. 4 верасня стала вядома пра завядзенне крымінальнай справы нібыта за крадзеж з бюджэту супраць чатырох супрацоўнікаў кампаніі: дырэктара Дзмітрыя Рабцэвіча, менеджара па прадукце Віктара Куўшынава, галоўнай бухгалтаркі Юліі Шардыка, HR Уладзіслава Міхалапа. Паводле версіі следства, яны як група асобаў, з выкарыстаннем службовага становішча, завалодалі грашовымі сродкамі памерам каля 107 тысяч рублёў з бюджэту. 11 верасня супрацоўнікам кампаніі было выстаўлена абвінавачанне, але ўжо паводле іншага артыкула: за махлярства (частка 4 артыкула 209).
Крымінальны пераслед супрацоўнікаў кіраўнік кампаніі Мікіта Мікада звязваў з праектам дапамогі беларускім сілавікам, якія звольніліся. 15 верасня 2020 года Мікіта Мікада абвясціў, што прыпыніў праект дапамогі. 23 верасня стала вядома, што PandaDoc дамаглася зняцця арышту са свайго рахунка. Для гэтага кампанія пералічыла на дэпазіт Следчага камітэта 107 тысяч рублёў.
11 кастрычніка 2020 года дырэктара PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча выпусцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. 13 кастрычніка змянілі меру стрыманьня яшчэ дваім фігурантам справы — Юліі Шардыка і Уладзіславу Міхалапу. Менеджар PandaDoc Віктар Куўшынаў быў вызвалены толькі 20 жніўня 2021 года, правёўшы амаль год за кратамі. Крымінальная справа па артыкуле пра махлярства супраць чатырох супрацоўнікаў PandaDoc закрыта.
У 2021 годзе кампанія адкрыла офісы ва Украіне і Польшчы, дзе працуюць беларусы, якія з'ехалі з-за пераследу ў Беларусі. У лютым 2022 года беларуская юрыдычная асоба PandaDoc выключана з Адзінага дзяржаўнага рэестра.
Катэгорыя:ІТ-кампаніі ЗША