Кася Іофе, раней Глухоўская, Кавалёнак-Глухоўская, станам на сакавік 2026 года — Навінскі () — беларуская паэтка, празаік, псіхатэрапеўтка, перакладчыца, даследчыца беларускай літаратуры і літаратурны крытык. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра (з 2021). Заснавальніца фэсту «Культура на выгнанні» («Культура ў эміграцыі»). Адна з галоўных арганізатарак фэсту Letucień (LTCŃ). Ад 2023 года заснавальніца і старшыня Беларускага таварыства «Крок».
Біяграфія Вучылася ў філалагічным класе Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, бакалаўр медыцынскай псіхалогіі (вывучала медыцынскую псіхалогію на факультэце філасофіі і сацыяльных навук).
Атрымала спецыялізацыі па тэрапіі мастацтвам і творчасцю (арт-тэрапіі) у Балгарыі і Украіне ад EEATA (East-European Art-Therapy Association; EEATA), у Амерыцы (Універсітэт Каліфорніі) ды Індыі (курс па рэабілітацыйнай і рэкрэацыйнай ёзе і тэхніках Artistic Yoga у працы з пацыентамі шпіталяў, ашрам у Дэвалапуру, пад Місорам).
Працавала ў Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, псіхолагам, рэдактарам інфармацыйных парталаў мінскага клубнага дома «Open Soul» па рэабілітацыі людзей з псіхіятрычнымі дыягназамі.
Жыве ў Кракаве (Польшча). Вучылася ў Кракаве ў Ягелонскім універсітэце на магістратурах па ахове грамадскага здароўя, літаратурнай крытыцы і юдаістыцы. Завяршае спецыялізацыю з Псіхатэрапіі і Сексуальнай тэрапіі на ўніверсітэце Віз’я ў Варшаве.
З’яўляецца актывісткай таварыства «Беларусы ў Кракаве», арганізатаркай культурных мерапрыемстваў і паэтычных спатканняў ад European Solidarity Corps i навуковай фундацыі Nausika. Вяла заняткі з арт-тэрапіі ў псіхіятрычным шпіталі імя доктара Ёзафа Бабіньскага (Szpital Kliniczny im. dr. Józefa Babińskiego w Krakowie). На валанцёрскіх асновах праводзіла анлайн-кансультацыі для ахвяр гвалту ў Беларусі ў 2020—2022 гадах сябра Шматкультурнага цэнтру Кракава па дапамозе бежанцам і мігрантам, Квіровага цэнтру Культуры ў Кракаве, Кракаўскай школы паэзіі імя Аляксандра Фрэдры, мінскіх ініцыятыў «Ідэнтычнасць і Права», «ИМЕНА», «Human Constanta», мінскага КД Open Soul па дапамозе людзям з цяжкімі хранічнымі псіхічнымі разладамі.
З 2022 года заснавальніца і арганізатарка «Фестывалю культуры ў эміграцыі», які праходзіць раз на год у Кракаве.
У 2023 годзе заснавала Беларускае таварыства «Крок». Адна з галоўных арганізатарак фэсту Letucień.
Творчасць
Першы верш напісала ў 12 гадоў. Друкуецца з 2009 года. Яе вершы перакладзеныя на іншыя мовы, апублікаваныя ў літаратурных часопісах «Мишпоха», «Дзеяслоў», «Верасень», «Маладосць» і інш.. Песні на яе вершы выконваюць музычныя гурты «S°unduk», «Адарвірог», «Апоўначы», «Isna Trio», «Агатка». Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі плануе ўключыць яе вершы ў выданне анталогіі сучаснай беларускай паэзіі.
У чэрвені 2022 года выступала як вядоўца на творчай імпрэзе «Мультыкультурная ноч паэзіі» (Кракаў, Польшча) — вечар чытання паэзіі польскай, украінскай і беларускай, у рамках фестывалю «Культура ў выгнанні. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюса».
Аўтар кніг «Шыба без шкла» (выдавецтва hochroth Minsk, 2023), «Калі дрэва растуць з галавы» (выдавецтва «Галіяф», 2013) і самвыдатаўскай кнігі «Белы леў» (2012, прэмія I ст. конкурсу маладых літаратараў у намінацыі «Духоўная спадчына Беларусі»).
Перакладае з польскай, рускай, беларускай моў, а таксама з нямецкай і ідыш. Удзельніца міжнароднай перакладчыцкай творчай праграмы Rozstaje.art
Узнагароды З’яўляецца фіналісткай паэтычных конкурсаў імя Ларысы Геніюш (2009), імя Чэслава Мілаша (2011), «Брамамар» (2014).
2020 год — творчасць адзначаная ўзнагародай «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў». 2021 год — пераможца Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова ў намінацыі «Дэбют»
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Выпускнікі Ліцэя БДУ