Універсітэт Іштвана Сечэні () — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Дзьёр.

Агульная характарыстыка У 1963 годзе ўрад Венгрыі прыняў рашэнне аб стварэнні архітэктурнага ўніверсітэта. У 1968 годзе ўрад пажадаў ужо стварыць тэлекамунікацыйны ўніверсітэт. Папярэднік сучаснага ўніверсітэта — факультэт тэхнічных навук — быў створаны ў гэтым годзе. Факультэт рыхтаваў інжынераў для транспартнай і тэлекамунікацыйнай інфраструктуры. У пачатку 1990-х гадоў акрамя тэхнічных навук сталі запатрабаваныя эканамічныя, медыцынскія і сацыяльныя праграмы. Установа носіць імя Іштвана Сечэні. Універсітэт прапануе некалькі курсаў бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама дактарантуры.

Структура Факультэт гуманітарных, педагагічных і сацыяльных навук Факультэт аўтамабільнай інжынерыі Факультэт права і палітычных навук Факультэт сельскагаспадарчых і харчовых навук Факультэт архітэктуры, цывільнага будаўніцтва і транспарту Факультэт мастацтваў Факультэт навук пра здароўе і спорт Факультэт машынабудавання, інфарматыкі і электратэхнікі Эканамічны факультэт Доктарская школа юрыдычных і палітычных навук Доктарская школа міждысцыплінарных інжынерных навук Доктарская школа рэгіянальных і эканамічных навук Доктарская школа навук аб раслінах, жывёлах і прадуктах харчавання

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Венгрыі Катэгорыя:Дзьёр