Саро́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сарочына.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Мосарскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бутава, Жывалака, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Пілатоўшчына і Северыны)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў склад Сарочынскага сельсавета ўваходзілі 33 населеныя пункты. 18 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета з Лутаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Арэхаўна, Ваўчо, Гарадок, Градзянец, Кавалеўшчына, Канцавыя, Крыскавічы, Кублішчына, Кулінава, Лутава, Слабодка, Ціханяты, Федаронкі і Шчарбёнкі)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мосарскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Арцюшкі, Баравыя, Белае, Вялічкаўцы, Вярхоўе, Гара, Губінка, Завячэлле, Занавінне, Кісялёва, Мосар, Немірова, Рубанікі, Старынка, Урбанова і Шасцярні), у склад Вяркудскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды), у склад Ушацкага сельсавета перададзена вёска ГрадзянецРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 23 чэрвеня 2005 года 15 населеных пунктаў (Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды) вернуты ў склад сельсавета з Вяркудскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 23 июня 2005 г. № 132 Об изменении границ сельсоветов Россонского и Ушачского районов . У 2011 годзе скасавана вёска Гарадок (уключана ў склад Ушачаў)Решение Ушачского районного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 81 Об упразднении сельских населенных пунктов Ушачского района Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 апреля 2011 г. № 104 Об изменении границ городского поселка Ушачи, Сорочинского и Ушачского сельсоветов Ушачского района .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2270 чалавек, з іх 96,3 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1612 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лепельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе