75-ы грэнадзёрскі полк войскаў СС (1-ы беларускі) () — падраздзяленне войскаў СС, складзенае з беларусаў. Адзінае канчаткова сфармаванае падраздзяленне 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС (1-й беларускай). У беларускай эміграцыйнай літаратуры таксама вядомы як 1-ы беларускі нацыянальны полк або 1-ы беларускі полк.
Назва Беларуская брыгада СС складалася толькі з 1-га беларускага грэнадзёрскага палка ().
10 лютага 1945 года полк брыгады атрымаў новую назву — 86-ы грэнадзёрскі полк СС (1-ы беларускі) ().
9 сакавіка у сувязі з пераводам брыгады ў дывізію полк змяніў назву на 75-ы грэнадзёрскі полк СС (). Гэта было выклікана тым, што 86-ы полк ужо існаваў у 32-й танкава-грэнадзёрскай дывізіі СС «30-га студзеня».
Шлях палка
На базе 75-га палка былой 30-й дывізіі (2-й рускай) ствараўся 3-і батальён, а з 76-га палку — 1-ы і 2-і батальёны палка. У кожным батальёне знаходзілася пэўная колькасць немцаў, якія выконвалі ролю інструктараў.
25-27 сакавіка Астроўскі наведаў дывізію і прыняў удзел ва ўрачыстасцях на гонар гадавіны абвяшчэння БНР. У межах святкаваньня адбыўся парад падраздзяленняў дывізіі.
3 красавіка Кушаль прыехаў у дывізію і адзначаў, што ішло раззбраенне беларусаў, а побач з кожным батальёнам стаяў нямецкі атрад з 50 узброеных чалавек.
25 красавіка 1945 года 3-і батальён палка прыбыў у мястэчка Айзенштайндорф (Чэхія), дзе 28 красавіка ўсе батальёны былі сабраныя, а на чале палка неафіцыйна стаў Францішак Кушаль.
30 красавіка дывізія ў складзе гэтага палка здалася 5-й арміі ЗША разам з дывізіяй Мальцава ў Цвізелі.
Склад У склад палка ўваходзілі:
Штаб; Штабная рота; 1-ы фюзілерскі батальён; 2-і й 3-і грэнадзёрскі батальён.
Камандны склад
Нямецкі камандны склад
1-ы батальён — гаўптштурмфюрар або штурмбанфюрар Альберт Лёфлер. 2-і батальён — штурмбанфюрар Райнгольд Ніпель. 3-і батальён - гаўптштурмфюрар Райнгольд Беўсель.
Беларускі камандны склад
Штаб палка Камандовец палка — штурмбанфюрар Франц Генінтфельд (з 1 сакавіка 1945 г. — штурмбанфюрар Ганс Остэррэйх). Ад’ютанты — оберштурмфюрар Хведар Данілюк, оберштурмфюрар Якуб Бабіч. Штабная рота — оберштурмфюрар Янка Юзафовіч. Намеснік камандоўца па гаспадарчых справах — штурмбанфюрар Вінцэнт Паплаўскі. Афіцэр вайсковай падрыхтоўкі — оберштурмфюрар Аляксей Грыцук. 1-ы фюзілерскі батальён Камандовец — штурмбанфюрар Сцяпан Шнэк, штурмбанфюрар Антон Сокал-Кутылоўскі. 1-я рота — гаўптштурмфюрар Янка Яфімчык. 2-я рота — оберштурмфюрар Юры Кушніровіч. 3-я рота — оберштурмфюрар Міхась Сасіновіч. 1-я супрацьтанкавая рота — оберштурмфюрар Сымон Раманчук. Гаспадарчы звяз — унтэрштурмфюрар Уладзімір Каспяровіч. 2-і грэнадзёрскі батальён Камандовец — штурмбанфюрар Пятро Касацкі, гаўптштурмфюрар Зміцер Чайкоўскі. 4-я рота — оберштурмфюрар Яўген Трусаў. 5-я рота — оберштурмфюрар Уладзімір Дудка. 6-я рота — унтэрштурмфюрар Мікалай Атрахімовіч. 2-я супрацьтанкавая рота — унтэрштурмфюрар Канстанцін Акінчыц. Гаспадарчы звяз — унтэрштурмфюрар Сяргей Рашкін. 3-і грэнадзёрскі батальён Камандовец — гаўптштурмфюрар Юры Сабіла, гаўптштурмфюрар Туміла. 7-я рота — оберштурмфюрар Лявон Сурнік. 8-я рота — оберштурмфюрар Пятро Яўстаф’еў. 9-я рота — унтэрштурмфюрар Анатоль Ражко. 3-я супрацьтанкавая рота — оберштурмфюрар Янка Чысцік. Гаспадарчы звяз — оберштурмфюрар Аляксандр Малаўкс.
Спасылкі
Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларускія калабарацыянісцкія фарміраванні ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:З’явіліся ў 1945 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1945 годзе Катэгорыя:Войскі СС Катэгорыя:30-я грэнадзёрская дывізія СС