Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк (нар. , Новадзевяткавічы, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за зборную Беларусі.
Біяграфія Сваю спартыўную кар’еру пачаў ў 5 класе, калі ў складзе зборнай каманды школы трапіў на абласную спартакіяду па стрытболе сярод юнакоў па месцы жыхарства, у Гродне. Гульня не засталася без увагі трэнераў з абласнога цэнтра, і Уладзіслаў на працягу некалькіх гадоў заставаўся лідарам каманды Гродзенскай вобласці, якую двойчы прыводзіў да чэмпіёнства ў першынстве Рэспублікі Беларусь па баскетболе. У гэты час былі выступленні за гродзенскія каманды СДЮШАР Гродна, «Рэгіён-2010» (Гродзенскі раён), БК «Мешчаракова» (Мінск), СДзЮШАР БК «Мінск-2006».
У сезоне 2015/16 выступаў у юнацкай Еўралізе, з’яўляўся ўдзельнікам чэмпіянату Беларусі сярод дарослых у складзе каманды БДЭУ-РЦАП.
У 2016 годзе падпісаў кантракт на тры гады з клубам «Цмокі-Мінск».
Выступаў за юнацкую (2015), юніёрскую (2016—2017), моладзевую (2018—2019) і нацыянальную (з 2021) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018Новости. Резервные “Цмокi” надели форму сборной.
Кар’ера 2015—2016 — БДЭУ-РЦАП (Мінск) 2016—2018 — Цмокі-Мінск-2 2018—2021 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2019—2022 — Цмокі-Мінск 2022—2023 — Мінск 2023—2024 — Лакаматыў-Кубань (Краснадар, Расія) 2023—2024 — СШАР-Лакаматыў-Кубань (Краснадарскі край, Расія) 2024 — Ніжні Ноўгарад (Расія) 2024—2025 — Енісей (Краснаярск, Расія) 2025—2026 — Барнаул (Алтайскі край, Расія) з 2026 — ЧБК (Чалябінская вобласць, Расія)«ЧБК» подписал контракт с белорусским баскетболистом Владиславом Близнюком
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (4): 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019. Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2019, 2020, 2021, 2022. Сярэбраны прызёр Кубка Расіі (1): 2023/2024. Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Спасылкі Профіль на сайце РФБ
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск-2» Катэгорыя:Ігракі «Лакаматыва Кубань» Катэгорыя:Ігракі «СШАР-Лакаматыў-Кубань» Катэгорыя:Ігракі «Енісея» Краснаярск (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Алтайбаскета» Барнаул Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20