Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху «Белаэранавігацыя» — правайдэр аэранавігацыйных паслуг у Рэспубліцы Беларусь. Таксама прадпрыемства аказвае аэрапортавыя, транспартна-лагістычныя і аздараўленчыя паслугі. Гісторыя Прадпрыемства было створана 1 сакавіка 1996 года ў адпаведнасці з загадам Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя віды дзейнасці «Белаэранавігацыі»: прадастаўленне аэранавігацыйнага абслугоўвання паветранага руху і аказанне аэрапортавых паслуг. Прадпрыемства аб’ядноўвае ў сабе ўсю сістэму аэранавігацыі рэспублікі, у тым ліку ўсе абласныя аэрапорты краіны, а таксама філіял па аздараўленні.

Абслугоўваннем паветранага руху ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь займаюцца Мінскі раённы дыспетчарскі цэнтр і Мінскі аэрадромны дыспетчарскі цэнтр дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», якія размяшчаюцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а таксама службы паветранага руху ва ўсіх абласных аэрапортах Беларусі.

Міжнародныя санкцыі 21 чэрвеня 2021 года прадпрыемства трапіла ў чацвёрты пакет санкцый Еўрапейскага саюза з-за інцыдэнта з пасадкай самалёта Ryanair 4978 у Мінскуhttps://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021D1001&qid=1626079014254&from=EN. Еўрапейскі савет аргументаваў рашэнне тым, што яно адказвае за кантроль паветранага руху ў Беларусі і, як вынік, перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у мінскі аэрапорт без належнага абгрунтавання 23 мая 2021 года дзеля арышту журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Адначасова з гэтым генеральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюзаnn.by. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» і Чуро ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, востраў Джэрсіhttps://www.gov.je/gazette/pages/financialsanctionsnoticebelarus12july2021.aspx, Швейцарыя. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. Таксама Чуро трапіў у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

18 снежня 2023 года начальніка Гомельскага філіялу дзяржаўнага «Белаэранавігацыі» Уладзіміра Чаравухіна дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя, а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна.

Структурныя падраздзяленні Брэсцкі філіял; Віцебскі філіял; Гомельскі філіял; Гродзенскі філіял; Магілёўскі філіял.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Авіяцыя Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС