Уладзімір Захаравіч Пуцята (5 ліпеня 1906, вёска Парэчча, Акцябрскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.

Біяграфія З 1929 года працаваў рабочым. З чэрвеня 1941 года ваяваў на Заходнім фронце. У партызанах са снежня 1941 года: з чэрвеня 1942 года начальнік штаба атрада, брыгады, у чэрвені 1943 — чэрвені 1944 гадоў камандзір 225-й партызанскай брыгады. Член КПСС з 1943 года. У 1944—1978 гадах на савецкай, адміністратыўна-гаспадарчай і гаспадарчай рабоце ў Гродне. У 1952 годзе скончыў рэспубліканскую партыйную школу пры КП(б)Б.

Літаратура

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне