Веніямін Уладзіміравіч Арзамасцаў (, Хабараўскі край) — беларускі футбаліст і трэнер.
Клубная кар’ера У Мінск пераехаў ў 1963 годзе са Смаленска і ў першым жа сваім сезоне адыграў ва ўсіх 38 гульнях, а каманда стала ўладальнікам бронзавых медалёў першынства СССР. У складзе клуба «Дынама» (Мінск) адыграў сем гадоў і за гэты час прыняў удзел у 228 матчах, у якіх вызначыўся дванаццаць разоў.
Пасля завяршэння футбольнай кар’еры стаў трэнерам. Першы час працаваў асістэнтам Эдуарда Малафеева і разам з камандай выйграў першынство Савецкага Саюза ў 1982 годзе. У наступным сезоне адправіўся ў алімпійскую зборную, дзе стаў галоўным трэнерам Дынама Мінск. Менавіта пад яго кіраўніцтвам каманда дэбютавала ў еўракубках і адразу дайшла да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, а праз год дынамаўцы зноў здолелі прабіцца ў чвэрцьфінал, але ўжо ў розыгрышы Кубка УЕФА. Таксама ў 1983 годзе мінскае «Дынама» заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату СССРВіншуем Веніяміна Арзамасцава. .
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Майстры спорту СССР Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іскра Смаленск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-93 Мінск