Натан Рубінштэйн (, Мінск — ?) — беларускі музыкант, дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў МінскуЮлія Андрэева Аркестар вядомы і невядомы.

Вышэйшую музычную адукацыю атрымаў у Санкт-Пецярбурскай кансэрваторыіУ кнізе «Скрыпка беларуская» Аляксандр Капілаў Капілаў паведамляе, што Натан Рубінштэйн вучыўся ў класе Мікалая Галкіна (с.74.). У «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» ён сцвярджае, што Рубінштэйн вучыўся ў класе Р. Налбандзяна. Апрача відавочнай супярэчнасьці, тут ёсць фактычная памылка, бо .. Скончыўшы кансерваторыю ў 1906 годзе з вялікім срэбным мэдалём, Рубінштэйн на працягу году стажаваўся ў выдатнага скрыпача і педагога Леапольда Аўэра, а потым вярнуўся ў Мінск.

Прафесійная дзейнасць

Менавіта Рубінштэйн быў ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам Мінскага музычнага вучылішча, якое адчынілася ў 1907 годзе. Ён праводзіў клас скрыпкі, а таксама выкладаў тэорыю музыкі і сальфэджыаМасленікава В., Школьнікаў Л. Мінскае музычнае вучылішча. — Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Т.3. — Менск: Выдавецтва Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі, 1986. — С.553.. З 1909 года ў Мінску ім рэгулярна праводзіліся сімфанічныя канцэрты. Беларускі музычны тэхнікум, які адчыніўся ў Мінску ў 1924 годзе, уяўляў сабой толькі падноўленую вучэльню Натана Рубінштэйна.

Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Скрыпачы Беларусі Катэгорыя:Музыканты Расійскай імперыі Катэгорыя:Дырыжоры Расійскай імперыі Катэгорыя:Скрыпачы Расійскай імперыі