«Пружаны» — беларускі аматарскі футбольны клуб з горада Пружаны Брэсцкай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Клуб прымаў удзел у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці. Найбольш паспяховымі 2009 і 2010 гады, калі каманда станавілася чэмпіёнам вобласці. З 2016 года пружанская каманды выступала пад назвай «Мухавец», займала месцы ўнізе табліцы.

У 2021 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, а таксама прыняў удзел у розыгрышы Кубка Беларусі.

16 мая 2021 года, у другім туры, «Пружаны» прыехалі на гульню з «Маларытай» у складзе 10 футбалістаў і прайгралі з лікам 19:0.

У жніўні 2021 года «Пружаны» ўзначаліла Алена Адамчук, якая стала такім чынам першай жанчынай — галоўным трэнерам мужчынскай футбольнай каманды ў Беларусі.

У сакавіку 2022 года «Пружаны» былі ў спісе планаваных удзельнікаў Другой лігі новага сезона, аднак у пачатку красавіка зняліся ў турніру.

У сакавіку 2023 года стала вядома, што «Пружаны» вяртаюцца ў Другую лігу ў сезоне 2023.

Папярэднія назвы 2007 — «Мухавец» 2008—2015 — «Пружаны» 2016—2019 — «Мухавец» з 2021 — «Пружаны»

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2007 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 6 14 4 2 8 21–37 14 2008 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 6 2009 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці (Д4) 1 18 15 2 1 63–25 47 2010 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 1 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — фінал (Д4) 1 2 1 0 1 3–3 2011 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 2 16 41 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — матчы за 3-е месца (Д4) 3 2 2 0 0 6–2 2012 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 2 18 14 0 4 55–26 27 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — матчы за 3-е месца (Д4) 4 2 0 1 1 4–5 2013 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 3 16 8 2 6 42–26 26 2015 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 4 27 Выхад у плэй-оф Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — плэй-оф (Д4) 5-8 2 1 0 1 5–5 2016 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 7 12 0 0 12 11–68 0 2017 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 8 14 1 1 12 11–49 4 2018 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 7 14 3 0 11 20–51 9 2019 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Усход (Д4) 6 12 4 1 7 17–29 13 2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 6 14 3 1 10 22–81 10 1/128 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 11-12 2 1 0 1 3–3 2023 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 9 18 3 0 15 22–85 9 1/256 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 17-18 2 1 0 1 3–3

Галоўныя трэнеры Юрый Манцэвіч (2021, да ліпеня) Алена Адамчук (з ліпеня 2021)

Крыніцы

Пружаны