Антон Паўлавіч Садоўскі () — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (2006).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Красняны (Мядзельскі раён, Мінская вобласць). У 1961 годзе скончыў сярэднюю школу ў ВарапаевеСадовский Антон Павлович // Механіка-матэматычны факультэт БДУ. Паступіў на вучобу матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1966 годзе. Паступіў у аспірантуру і ў 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Устойлівасць рашэнняў некаторых сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў». З 1967 года працаваў на фізічным факультэце БДУ на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі. У 1982—1999 гадах А. П. Садоўскі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на матэматычным факультэце на пасадах загадчыка (1982—1984), дацэнта, прафесара кафедры матэматычнага аналізу. З 1999 года прафесар кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, метадах рашэння праблемы цэнтра і фокуса для адвольных аналітычных сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў на плоскасці, камп’ютарнай алгебры. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук. Сааўтар шэрагу вучэбных дапаможнікаў.
Сярод апублікаванага: Амелькин В. В., Лукашевич Н. А., Садовский А. П. Нелинейные колебания в системах второго порядка. — Минск: Изд-во БГУ, 1982; Амелькин В. В., Садовский А. П. Математические модели и дифференциальные уравнения. — Минск: Высшая школа. 1982; Локальная качественная теория дифференциальных уравнений на плоскости. — Гродно: ГрГУ, 1986; Полиномиальные идеалы и многообразия. — Минск: БГУ, 2008; Условия центра для одной аналитической системы // Аналитические методы анализа и дифференциальных уравнений (АМАДЕ), 12—17 сентября 2011 г., Минск, 2011. — С. 162. Садовский А. П., Щеглова Т. В. Рациональные интегралы для одной кубической системы // Вестник ГрГУ. — 2011. -Сер. 2, № 3(118). — С. 66-67.
Літаратура
Спасылкі Садовский Антон Павлович // Механіка-матэматычны факультэт БДУ Вучоныя Беларусі: Садоўскi, Антон Паўлавiч (доктар фізіка-матэматычных навук; матэматыка; нар. 1944) Беларусь у асобах і падзеях. Садоўскі Антон Паўлавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ