Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» () — дэкрэт, выдадзены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 9 мая 2021 года.
Супярэчнасці дэкрэта Канстытуцыі Дэкрэт прадугледжвае пераход улады да Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь у выпадку гібелі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Аднак па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у выпадку смерці ці недзеяздольнасці прэзідэнта ўлада пераходзіць да прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
У дэкрэце сказана, што адначасова з пераходам улады да Савета бяспекі ў краіне ўводзіцца ваеннае ці надзвычайнае становішча і праводзяцца выбары. Аднак, па Канстытуцыі выбары ў час ваеннага ці надзвычайнага становішча праводзіць нельга.
Ацэнка экспертаў Беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч звярнуў увагу, што назва дэкрэта не адпавядае зместу, бо «якое дачыненне да суверэнітэту мае механізм перахода ўлады — не вядома». Спецыяліст, таксама звярнуў увагу, што «дакумент стварыў вялікую юрыдычную блытаніну, якая нічым добрым не скончыцца».
Дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч лічыць, што дэкрэт «дрэнны з усіх бакоў». Па-першае, ён супярэчыць Канстытуцыі; па-другое, новы прэзідэнт, ці то часовы (прэм'ер-міністр), ці то новаабраны — можа ў любы момант выдаць свой дэкрэт, які адмяняе ўсе папярэднія дэкрэты А. Лукашэнка; па-трэцяе, навошта перадаваць уладу органу, які не мае рэальнай практыкі дзейнасці. У выніку, падобная перадача ўлады закладвае толькі рызыкі для стабілізацыі і ўстойлівасці сістэмы ўлады.
Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман выказаў думку, што дакумент «палітычна бясплодны».
Спасылкі
Тэкст дэкрэта «Аб абароне суверэнітэта і канстытуцыйнага ладу» на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Дэкрэты Беларусі Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:2021 год у праве Катэгорыя:Прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі