Ізраільска-палесцінскі крызіс 2021 года — адна з фаз абвастрэння палесціна-ізраільскага канфлікту. Супрацьстаянне ішло паміж Дзяржавай Ізраіль, што прадстаўляе яўрэяў, і Дзяржавай Палесціна, якая прадстаўляе палесцінскіх арабаў.
Прадумовы У 1947 годзе Вялікабрытанія адмовілася ад мандата на Палесціну, аргументуючы гэта тым, што яна не здольна знайсці прымальнае рашэнне для арабаў і яўрэяў. 14 мая 1948 года, за адзін дзень да заканчэння брытанскага мандата на Палесціну, абвешчана стварэнне незалежнай дзяржавы — Ізраіль. Неўзабаве маладая дзяржава ўступіла ў канфлiкт з арабамi. У наступным, Ізраіль, якога падтрымаў Захад, неаднаразова ўступаў у розныя узброеныя супрацьстаянні з арабскімі краінамі, якія заручыліся падтрымкай СССР. Баявыя дзеянні ў рэгіёне ішлі нястала, перыядычна то аднаўляліся, то прыпыняліся. Пасля Шасцідзённай вайны (1967) ізраільскі бок кантраляваў большую частку ізраільска-палесцінскіх тэрыторый, у тым ліку і вобласці, дзе пераважнай большасцю былі арабы. Палесцінскія сілы актыўна праводзілі пратэстныя акцыі, ракетныя абстрэлы тэрыторыі праціўніка, часам здзяйснялі тэрырастычныя акты. У сваю чаргу, Ізраіль праводзіў палітыку высялення арабаў з некаторых абласцей, а для падаўлення арабскіх хваляванняў ужываў сілавыя метады.
Ход падзей 6 мая 2021 года пачаліся сутыкненні паміж палесцінскімі дэманстрантамі і ізраільскай паліцыяй з-за запланаванага рашэння Вярхоўнага суда Ізраіля аб высяленні палесцінцаў у Шэйх-Джарах, раёне Усходняга Іерусаліма (Заходні бераг ракі Іардан). Тут ізраільскія пасяленцы і члены правай арганізацыі Оцма Іегуда ўсталявалі стол праз дарогу ад арабаў. У відэароліках у сацыяльных сетках было паказана, як абодва бакі кідалі адзін у аднаго камяні і крэслы. Пасля ўмяшання ізраільскай паліцыі было арыштавана не менш за 7 чалавек. Новыя сутыкненні адбыліся 8 мая, падчас свяшчэннай мусульманскай ночы Лейлат аль-Кадр. Натоўп палесцінцаў кідаў камяні, запальваў вогнішчы і скандаваў «Удар па Тэль-Авіву» і «Духам і крывёю мы адкупіў Аль-Аксу». Паліцыянты, апранутыя ў форму спецназа, некаторыя з іх конныя, ужылі светлашумавыя гранаты і вадамёт. 9 мая ізраільская паліцыя штурмавала мячэць Аль-Акса, галоўнае святое месца для мусульман, перад маршам пад сцягам ультраправых яўрэйскіх нацыяналістаў, які пазней быў адменены. Штурм адбыўся напярэдадні Дня Іерусаліма, свята, абвешчанага ў гонар пераходу пад кантроль Ізраіля ўсходняй частцы горада падчас Шасцідзённай вайны. Усяго падчас першых сутыкненняў, супадальных са святамі Лейлат аль-Кадр і Днём Іерусаліма, паранены больш за 300 чалавек, у асноўным палесцінскіх мірных жыхароў. Атакі выклікалі міжнароднае асуджэнне і прывялі да адтэрміноўкі рашэння Вярхоўнага суда на 30 дзён, паколькі генеральны пракурор Ізраіля Авіхай Мандэльбліт імкнуўся знізіць напружанасць.
Вечарам і ўначы 10 мая агрэсіўна настроеныя арабскія пратэстоўцы выйшлі на вуліцы ў горадзе Лод, дзе закідалі камянямі і запальнымі бомбамі яўрэйскія дамы, школу і сінагогу, а затым напалі на бальніцу. Па ўдзельнікам беспарадкаў былі зроблены стрэлы, у выніку чаго адзін загінуў і двое былі паранены; быў арыштаваны падазраваны ў стральбе яўрэй. Масавыя пратэсты і беспарадкі ўзмацніліся па ўсім Ізраілі, асабліва ў гарадах са значным арабскім насельніцтвам.
З 10 па 12 мая ХАМАС і «Ісламскі джыхад» выпусцілі больш за 1500 ракет па Ізраілю, па даных Сіл абароны Ізраіля, уразіўшы дамы і школу, забіўшы двух ізраільскіх мірных жыхароў і параніўшы мінімум 70. Ізраіль адказаў авіяўдарамі па Газе, і, па словах афіцыйных асоб Газы, па меншай меры 30 чалавек былі забіты, у тым ліку дзесяць дзяцей, і яшчэ 203 былі паранены. Па даных Арміі абароны Ізраіля, па меншай меры пятнаццаць з забітых былі членамі ХАМАС, а многія іншыя былі забіты палесцінскімі ракетамі. 11 мая ў выніку авіяўдару Ізраіля ў Газе абрынулася 13-павярховая жылая вежа.
12 мая ізраільскія ваенна-паветраныя сілы знішчылі дзясяткі паліцэйскіх і ахоўных аб’ектаў у сектары Газа; ХАМАС заявіў, што яго штаб-кватэра паліцыі была сярод знішчаных мэтаў. У гэты ж дзень з Газы па Ізраілю было выпушчана больш за 850 ракет. Па даных ізраільскіх вайскоўцаў, па меншай меры 200 ракет не дасягнулі мэтаў і ўпалі ў сектары.
Ноччу 14 мая Армія абароны Ізраіля пачала наземную і паветраную аперацыю ў сектары Газа. Напярэдадні наступлення ў войска Ізраіля прызвалі 9000 рэзервістаў. Днём раней ХАМАС заявіў, што пачаў выкарыстоўваць новую ракету, якая дазваляе яму ўразіць любую кропку на тэрыторыі праціўніка. Адна з ракет далёкасцю 250 км сапраўды ўпала недалёка ад ЭйлатаАрмия Израиля начала наступательную наземную операцию в секторе Газа, 14 мая 2021. Ізраіль падвергнуў масіраваным ударам самалётамі і танкамі сістэму тунэляў, пабудаваную ў сектары Газа рухам ХАМАС. Ні адзін ізраільскі салдат не ўступіў на тэрыторыю сектараИзраиль бомбил систему тоннелей ХАМАС в секторе Газа. Падчас контртэрарыстычнай аперацыі «Вартавы сцен» ЦАХАЛ вылічаў месцазнаходжанне байцоў ХАМАСа з дапамогай мультыкоптараў з сістэмай штучнага інтэлекту «Хімера» (Chimera), распрацаванай кампаніяй Thirdeye Systems пры падтрымцы аддзела распрацоўкі ўзбраенняў у Міністэрстве абароны (МАПАТ)СМИ: ЦАХАЛ вычисляет боевиков ХАМАСа с помощью искусственного интеллекта «Химеры», 14 мая 2021 г.. У той жа дзень з тэрыторыі Сірыі былі выпушчаны тры ракеты, 2 упалі на адкрытай мясцовасці, адна не даляцела да тэрыторыі ІзраіляВ Израиле заявили о трех выпущенных со стороны Сирии снарядах.
15 мая групоўка ХАМАС абстраляла ракетамі порт у горадзе Ашдод, што прывяло да магутнага пажару. Ізраільскія войскі паабяцалі жорстка адказаць на абстрэл. Толькі за ноч 15-га чысла з Газы было выпушчана 200 ракет, 50% разарваліся, паводле звестак ізраільцян, на тэрыторыі сектараГруппировка ХАМАС обстреляла ракетами порт в Израиле, вызвав взрывы и пожар , 15 мая 2021. У той жа дзень ізраільскія сілы знішчылі 11-павярховы гмах у Газе. Будынак выкарыстоўвалася пад офісы СМІИзраиль ракетными ударами разрушил 11-этажное здание с офисами СМИ в секторе Газа // ОНТ, 15 мая 2021.
17 мая ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што за тыдзень ракетных абстрэлаў апалчэнцы ХАМАС выпусцілі з тэрыторыі сектара Газа, паводле звестак ЦАХАЛ, 3100 ракетИзраиль заявил о наибольшем числе обстрелов за всю историю государства , 17 мая 2021. Па даных прэс-службы Арміі абароны Ізраіля з 19:00 17 мая да 7:00 18 мая былі зафіксаваны пускі па жылых раёнах Ізраіля прыкладна 90 ракет з сектара Газа, з якіх прыкладна 22% упалі на тэрыторыі сектара, а астатнія перахапіла сістэма ПРА «Жалезны купал»ЦАХАЛ: с вечера до утра 18 мая из Газы были выпущены 90 ракет, более 20% упали в секторе, 18 мая 2021 г..
18 мая партыя ФАТХ абвясціла «днём гневу», заклікаючы атакаваць камянямі, кактэйлямі Молатава ізраільцян на Заходнім беразе ракі ІарданФАТХ объявило день гнева 18 мая, призывая атаковать камнями, коктейлями Молотова сионистов на Западном берегу реки Иордан. Яе ўзброенае крыло «Брыгады пакутнікаў аль-Аксы» заявіла аб «аднаўленні вайны супраць Ізраіля»Вооружённое крыло ФАТХ «Бригады мучеников аль-Аксы» объявило о возобновлении войны против Израиля..
19 мая палесцінскія сілы нанеслі ўдары па 6-і ваенных базах Ізраіля: Невацім, Пальмахім, Тэль Ноф, Рамон, Хацор і Хацэрым.
20 мая бакі падпісалі дамову аб спыненні агню. Дагавор увайшоў у сілу 21 мая ў 2:00Израиль и Палестина договорились о прекращении огня.
Людскія ахвяры
На працягу першых трох дзён было забіта 53 палесцінцы, з іх чатырнаццаць дзяцей, тры жанчыны і пяць фермераў, яшчэ 320 былі паранены. Некалькі пацярпелых загінулі падчас удараў па жылых дамах, фермах, грамадзянскіх аўтамабілях і на вуліцах. У ізраільскага боку налічваўся 21 паранены паліцэйскі. 10 мая Ізраіль нанёс авіяўдары па сектары Газа. Па даных Міністэрства аховы здароўя Газы, падчас удараў было забіта 43 палесцінцы, 13 з якіх былі дзецьмі, а яшчэ 103 былі паранены. Камандуючы ХАМАС Махамед Абдула Фаяд, а таксама два высокапастаўленых камандзіра Ісламскага джыхаду былі забіты. Яшчэ адзін член ХАМАС быў забіты 11 мая. Аспрэчваецца тое, загінулі ці некаторыя з першых ахвяр у выніку ізраільскага авіяўдару або палесцінскай ракеты, якая збілася са шляху. 11 мая ХАМАС і Ісламскі джыхад адрэагавалі на ізраільскія рэйды, запусціўшы сотні ракет па Ашдоду і Ашкелону, у выніку чаго два чалавекі загінулі і больш за 90 атрымалі раненні.
14 мая Армія абароны Ізраіля паведаміла, што ХАМАС за апошнія чатыры дні выпусціў па Ізраілі не менш за 1 750 ракет. Колькасць загінуўшых у выніку нападу на ізраільцян вырасла да сямі грамадзянскіхПо Израилю за четыре дня выпустили более 1,7 тыс. ракет і аднаго вайскоўца. Па стане на 15 мая колькасць параненых грамадзянскіх яўрэяў склала 564, а загінулых — 10. У гэты час ўсяго загінула 189 палесцінцаў, яшчэ 2700 атрымалі раненні'Killing blockaded civilians and destroying infrastructure on a massive scale: Israel is committing war crimes in the Gaza Strip,' B'tselem 15 May 2021. Да 17 сакавіка колькасць забітых і параненых арабаў склала 217 і 2735 адпаведнаIsrael Gaza conflict: Netanyahu says strikes to 'continue at full force'. На 19 мая гэты лік павялічыўся на 13 забітых і звыш за 600 параненых ізраільцян і, адпаведна, 246 і больш за 3000 палесцінцаўIsraeli seriously hurt by Arab mob in Lod dies of wounds". The Times of Israel. 17 May 2021. Retrieved 17 May 2021.. Да 21 мая колькасць забітых арабаў павялічылася да 272, а параненых — 3400 Да 21 мая колькасць забітых арабаў павялічылася да 272, а параненых — 3400.
У ходзе сутыкненняў на мяжы з Ліванам загінулі адзін член партыі Хезбала і яшчэ адзін ліванскі актывістThousands flee homes as Israel continues air raids on Gaza: Live. Гэтыя ахвяры ўлічаны ў лічбы вышэй.
Сацыяльныя сеткі Карыстальнікі Instagram і Twitter, якія пісалі ў падтрымку палесцінцаў, заяўлялі, што іх паведамленні былі выдалены або іх уліковыя запісы былі заблакаваны. Кампаніі папрасілі прабачэння і абвінавацілі ў сітуацыі тэхнічны збой. У гэты ж час Twitter абмежаваў доступ да акаўнта палесцінска-амерыканскай журналісткі Марыям Баргуці, якая асвятляла пратэсты з Заходняга берага. Баргуці сказала, што Twitter папрасіў яе выдаліць некаторыя з яе твітаў. Пазней кампанія заявіла, што блакаванне старонкі таксама адбылося з-за памылкі.
Міжнародная рэакцыя Еўрапейскі Саюз, Канада, Францыя, Германія, Марока, Расія і Украіна заклікалі ўдзельнікаў канфлікту спыніць сутыкненні. ААН, Ліга арабскіх дзяржаў, Іран, Бахрэйн Інданезія, Ірландыя, Малайзія, Мальта, Новая Зеландыя, Аман, Судан, ПАР, Егіпет, Саудаўская Аравія, Турцыя, Іарданія і ААЭ выступілі з крытыкай дзеянняў Ізраіля. У той жа час ЗША, Аргенціна і Вялікабрытанія наадварот былі абураны палестынцінскім бокам, у прыватнасці, ракетнымі абстрэламі з боку ХАМАС. У гэты ж час у ЗША, Турцыі, Вялікабрытаніі, Іарданіі і ПАР прайшлі акцыі ў падтрымку Палесціны.
У сацыяльных сетках было распаўсюджана відэа, на якім ізраільцяне святкуюць свята ля Сцяны Плачу, у той час як на заднім плане каля мячэці Аль-Акса гарыць дрэва. The Intercept назваў відэа «трывожным прыкладам ультранацыяналістычнага вар’яцтва». Ізраільскі левы палітык Айман Одзе назваў відэа «шакавальным». З іншага боку, журналіст Дэвід Патрыкаракас быў сярод тых, хто ахарактарызаваў відэа, як прыклад «фэйкавых навін» на той падставе, што спеў і танцы з’яўляюцца часткай штогадовых святкаванняў Дня Іерусаліма, што яны не звязаны з пажарам, і што сам пажар быў развязаны палесцінскімі пратэстоўцамі, бо яны кідалі петарды ў паліцыю.
12 мая авіякампаніі American Airlines, United Airlines і Delta Air Lines прыпынілі свае палёты ў Ізраіль.
Зноскі
Катэгорыя:Ізраільска-палесцінскі канфлікт Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:Май 2021 года