Партызанская брыгада імя Кастуся Каліноўскага — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Да снежня 1943 года мела назву «Пралетарыят». Дзейнічала на тэрыторыі Беластоцкага, Граеўскага, Кнышынскага, Крынкаўскага, Саколкаўскага, Гродзенскага раёнаў. 20 ліпеня — 18 жніўня 1944 года брыгада (769 партызан, чатыры атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад Брыгада была створана на базе атрадаў «Кузнецкія металургі» (арганізаваны ў сакавіку 1943 года ў Маскве, 23 красавіка дэсантаваны ў Івянецкі раён, перайменаваны ў «Камсамол Беларусі»), «Звязда» (арганізаваны ў лістападзе 1943 года на базе арганізатарскай групы М. А. Казакова і групы У. А. Аўдоніна, якая дзейнічала ў Гродзенскім раёне з лета 1943 года). У лютым 1944 года ў брыгаду ўвайшоў атрад імя Матросава, арганізаваны ў кастрычніку 1943 года на базе групы «Афанасьева» (І. А. Цімашэнкі), якая дзейнічала з ліпеня 1941 года ў Беластоцкім, Заблудаўскім і Крынкаўскім раёнах. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі: атрад «Камсамол Беларусі»; атрад імя Матросава; атрад «Звязда»; атрад «26 гадоў Кастрычніка»; атрад імя Кастуся Каліноўскага.

Камандаванне Камандзір Мікалай Калістратавіч Вайцяхоўскі.

Камісар Яўген Гаўрылавіч Осіпаў.

Начальнік штаба С. В. Чудзінаў

Дзейнасць брыгады Партызаны зрабілі больш за сто дыверсій. Зрывалі перавозкі, знішчалі жывую сілу і тэхніку немцаў, вялі баі па ліквідацыі нямецкіх апорных пунктаў. 27 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні горада Беласток.

Памяць У сярэдняй школе № 20 горада Гродна з 1984 года дзейнічае Музей баявой славы партызанскай брыгады імя Кастуся Каліноўскага.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе