Заламбеская разня — масавае забойства, здзейсненае з 13 па 17 лістапада 2020 года ў горадзе Заламбеса (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту, дзе загінула ад 56 да 72 чалавек. Падзеі пачаліся з абстрэлу горада з паўночнага боку, пасля чаго ў населены пункт увайшлі вайскоўцы Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі. Байцы ўрываліся ў дамы мясцовых жыхароў і забівалі гаспадароў. Целы загінулых забаранялі падбіраць, пакідаючы іх на з’ядзенне сабакам і гіенам. У адным з дамоў, дзе жыў Халека Тэволдэ Адханома і ягоная жонка Мініі Эмбафраш, вайскоўцы пасля забойства жыхароў прабылі 12 дзён, з’еўшы 30 коз, якія належалі забітым гаспадарам. Весткі пра падзеі ў Заламбеса трапілі ў СМІ толькі праз месяц пасля масавай разні, чаму віной стала адключэнне ўладамі электрычнасці. Першапачаткова эфіопскі ўрад адмаўляў факт разні, але ў сакавіку 2021 года было праведзена сумеснае расследаванне ЭКПЧ і УВКПЧ. Тады федэральныя сілы прызналіся ва ўчыненых забойствах. Спасылкі Twitter: author @tvbempt; hashtags #NeverForget #SayTheirNames # Zalambessa World Peace Foundation: Starving Tigray Tigray: Atlas of the humanitarian situation TGHAT: A compilation of the verified list of civilian victims from different sources Brief Information on the Crimes Committed and Horrendous Situation Inflicted on the People of Zalambessa and Its Surroundings by the Military Forces of Eritrea and Ethiopia
Катэгорыя:Лістапад 2020 года Катэгорыя:Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у Эфіопіі