Эльфрыдэ Елінек (; нар. ) — аўстрыйская пісьменніца і драматург яўрэйскага паходжання, якая піша пераважна на феміністычныя тэмы.
Біяграфія Нарадзілася ў аўстрыйскім горадзе Мюрцушлаг, яе бацька, яўрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — з Вены. Эльфрыдэ Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансерваторыі. Яе літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі.
Эльфрыдэ Елінэк піша прозу, вершы і п’есы. Паводле рамана «Піяністка» рэжысёр Міхаэль Ханэке зняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафестывалі 2001 г. Сярод іншых твораў пісьменніцы — раманы «Пажада» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen).
У 2004 годзе Эльфрыдэ Елінэк атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п’есах, якія з выключнай моўнай стараннасцю дэманструюць абсурднасць грамадскіх клішэ і іх прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы яе творчасці: жаночая сексуальнасць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.
Беларускія пераклады На беларускую мову Нобелеўскую лекцыю Елінек пераклаў Альгерд БахарэвічНаўзбоч. Нобелеўская лекцыя, урывак з рамана «Дзеці мёртвых» — Вольга ГронскаяЕлінэк, Эльфрыдэ. Дзеці мёртвых (Урывак з рамана) // ARCHE. № 9 (108) — 2011. С. 265—275. .
Крыніцы
Спасылкі Наўзбоч. Нобелеўская лекцыя Афіцыйная хатняя старонка (па-нямецку) Нобелеўскую прэмію за літаратуру атрымала аўстрыйка Эльфрыдэ Елінек
Катэгорыя:Драматургі Аўстрыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Пісьменнікі Аўстрыі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Аўстрыі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты